Каму мінус прынясе плюс?. 21.by

Каму мінус прынясе плюс?

27.07.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Каму мінус прынясе плюс?

Як зніжэнне працэнтных ставак адаб’ецца на папулярнасці ў насельніцтва дэпазітаў і крэдытаў.

На кожнага беларуса ў сярэднім прыпадае банкаўскі ўклад у памеры амаль што 2,2 мільёна рублёў. Кожны з нас мусіць аддаць па крэдытах каля 1,9 мільёна. Толькі за апошнія паўтара года і першы, і другі паказчык выраслі ў паўтара раза. Але працэнтныя стаўкі працягваюць паўзці ўніз. Як гэта адаб’ецца на нашых асабістых фінансах?

Лепш менш, чым нічога

Час, калі па рублёвым дэпазіце нам прапаноўвалі 25 працэнтаў гадавых, відаць, можна забыць. Нацыянальны банк знізіў стаўку рэфінансавання з былых на пачатак года 13 працэнтаў гадавых да 11,5. Разам з гэтым і банкі пайшлі на зніжэнне даходнасці ўкладаў для насельніцтва. Цяпер і 18 працэнтаў гадавых можна лічыць прывабнай працэнтнай стаўкай.Віцебскі пенсіянер Аляксандр Аксакаў раней за паўгода на сваім банкаўскім укладзе ў памеры 1 мільён рублёў мог зарабіць каля 120 тысяч рублёў, а цяпер — толькі 90. “Лепш атрымліваць менш, чым зусім нічога”, — тлумачыць ён, чаму працягвае заставацца ранцье, трымае ўклад у банку.Такой логікай, відаць, кіруюцца і многія іншыя беларусы. Прынамсі, з пачатку года ўклады насельніцтва ў айчынных банках прыраслі на 2,5 трыльёна рублёў, альбо на 14 працэнтаў.“Інфляцыя ў Беларусі зніжаецца, таму нават пры паменшаных стаўках захоўваць у рублях выгадна”, — тлумачаць такую актыўнасць у Нацбанку.

Танная падпітка

З пачатку жніўня Беларусбанк, на які прыходзіцца амаль што 60 працэнтаў усіх укладаў насельніцтва ў нашай краіне, збіраецца ў чарговы раз знізіць стаўкі па дэпазітах.Гэта дазволіць, у прыватнасці, паменшыць кошт крэдытаў на спажывецкія мэты і такім чынам павысіць іх папулярнасць. А вось стаўкі па неільготных жыллёвых крэдытах, відаць, пакуль што застануцца на ранейшым узроўні: 15 працэнтаў гадавых для чаргавікоў і 21 працэнт — для тых, хто не прызнаны маючым патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Каб працэнты папаўзлі ўніз, трэба, каб стаўкі па дэпазітах знізіліся.“Канешне, кожны хацеў бы ўзяць крэдыт патанней, а па ўкладу атрымаць пабольш, — пагаджаецца старшыня праўлення Беларусбанка На-дзея Ермакова. — Аднак гэта можа прывесці да разбалансіроўкі эканомікі”.Танныя крэдыты патрэбны не толькі насельніцтву, але і айчынным вытворцам. Шмат адносна танных грошай спатрэбіцца на жыллёвае будаўніцтва, аб’ёмы якога за бліжэйшыя гады могуць вырасці прыкладна ў паўтара раза. І гэта павінна вярнуцца нам у выглядзе больш якасных тавараў, новых працоўных месцаў, новага жылля і росту заробкаў.

“Лекі” для росту

“Калі ведаеце, што ў далейшым стаўкі па дэпазітах могуць знізіцца, больш выгадна трымаць грошы на рахунках з фіксаванай, гэта значыць нязменнай працэнтнай стаўкай”, — дае параду фінансавы аналітык Кацярына Смірнова. Гэта справядліва не толькі для рублёвых, але і для валютных укладаў. Стаўкі па апошніх, відавочна, будуць зніжацца, Нацыянальны банк будзе настойліва гэта рэкамендаваць банкам. Іначай, калі розніца ставак па рублёвых і валютных укладах паменшыцца, насельніцтва зноў можа перавесці частку ўкладаў з нацыянальнай валюты ў замежную. А такі стрэс для нашага рубля карысці не прынясе. А вось тым, хто сабраўся ўзяць крэдыт, калі час церпіць, варта трошкі пачакаць. Магчыма, праз тыдзень-другі крэдыт возьмеце на адзін працэнтны пункт таннейшы. А гэта значыць, што потым кожны месяц прыйдзецца плаціць менш.Наўрад ці ў бліжэйшы час звычайныя, неільготныя стаўкі па крэдытах упадуць, як у некаторых замежных краінах, да 5 працэнтаў гадавых. Для гэтага нам трэба найперш значна паменшыць тэмпы інфляцыі: да 2—3 працэнтаў за год, а не 10, як прагназуецца сёлета.Ва ўсялякім разе танныя грошы — гэта традыцыйны стымул для развіцця эканомікі. І за такія “лекі” і жыхарам Беларусі, відаць, прыйдзецца заплаціць зніжэннем ставак па дэпазітах. Суцяшэннем могуць стаць планы па павышэнню сярэдняга заробку ў краіне да 500 долараў, а потым і да 1 тысячы. Калі гэта спраўдзіцца, мы зможам больш зберагаць, а гэта значыць, што на банкаўскіх укладах, калі параўнаць сумы, зможам зарабляць, напэўна, нават больш, чым цяпер.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як зніжэнне працэнтных ставак адаб’ецца на папулярнасці ў насельніцтва дэпазітаў і крэдытаў. На кожнага беларуса ў сярэднім прыпадае банкаўскі ўклад у памеры...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика