За
27.07.2010 09:49
—
Новости Общества
|
За мінулы тыдзень, з 19 па 25 ліпеня, у Беларусі ад пападання вады ў дыхальныя шляхі загінула 138 чалавек, у тым ліку сем непаўналетніх. Як паведамілі БелаПАН у Беларускім рэспубліканскім таварыстве ратавання на водах (Асвод), 113 чалавек патанулі непасрэдна пры купанні ў вадаёмах. Разам з тым 83 чалавекі ўдалося выратаваць, а таксама папярэдзіць прыкладна 800 трагедый на вадзе.Спецыялісты адзначаюць, што прычына большасці здарэнняў — парушэнне правілаў бяспечных паводзін на вадзе. Акрамя таго, многія з патанулых знаходзіліся ў стане алкагольнага ап"янення. На мінулым тыдні ў вадзе загінулі двое двухгадовых дзяцей. Так, у вёсцы Стары Двор Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці па недаглядзе бацькоў хлопчык упаў у адкрыты люк палівачнага калодзежа і патануў. У Крычаве Магілёўскай вобласці двухгадовая дзяўчынка патанула ў надзіманым басейне, застаўшыся без нагляду бацькоў. Усяго з пачатку года па 25 ліпеня ў Беларусі патанулі 747 чалавек, уключаючы 58 непаўналетніх.За аналагічны перыяд мінулага года — 474 чалавекі, уключаючы 60 дзяцей. Нагадаем, з 12 па 18 ліпеня ў краіне патанула 145 чалавек. Гэты перыяд стаў рэкордным па колькасці патанулых за апошнія 30 гадоў. Разам з тым з пачатку года 564 чалавекі работнікам Асвода ўдалося выратаваць (540 — летась). Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За мінулы тыдзень, з 19 па 25 ліпеня, у Беларусі ад пападання вады ў дыхальныя шляхі загінула 138 чалавек, у тым ліку сем непаўналетніх. Як паведамілі БелаПАН у... |
|