Дваццацігоддзе суверэнітэту Беларусі. 21.by

Дваццацігоддзе суверэнітэту Беларусі

27.07.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дваццаць гадоў таму была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце.

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Яна абвясціла поўны дзяржаўны суверэнітэт БССР як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцтва яе законаў і незалежнасць у знешніх зносінах.

25 жніўня 1991 года Дэкларацыя атрымала статус канстытуцыйнага закона, на падставе якога былі ўнесеныя змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю БССР 1978 года.

19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб назве рэспублікі, у адпаведнасці з якім яна стала называцца Рэспублікай Беларусь. Была ўведзена новая дзяржаўная сімволіка — бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня".

8 снежня 1991 года ў беларускай урадавай рэзідэнцыі ў Віскулях Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны дэнансавалі дагавор 1922 года аб утварэнні СССР.

Новая Канстытуцыя была прынятая 15 сакавіка 1994 года. Па выніках рэспубліканскага рэферэндуму 14 мая 1995 года, які быў ініцыяваны прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, руская мова атрымала статус другой дзяржаўнай мовы, змяніліся таксама герб і сцяг Беларусі.

З 1991 па 1996 гады галоўнае нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці — адзначаўся 27 ліпеня і быў прымеркаваны да даты прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце. Пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі падчас рэспубліканскага рэферэндуму 1996 года было прынята рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці 3 ліпеня, у дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Вечарам 26 ліпеня ў мінскім офісе Партыі БНФ адбылося пасяджэнне круглага стала, прысвечанае прыняццю Дэкларацыі.

Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў, які ў 1990 годзе з'яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета 12-га склікання, назваў падзеі 20-гадовай даўніны знамянальнымі. "20 гадоў таму пачаўся працэс вяртання Беларусі да незалежнасці", — падкрэсліў ён. Трусаў звярнуў увагу на тое, што многія палажэнні Дэкларацыі, што тычацца беларускіх нацыянальных каштоўнасцяў, увайшлі ў прыняты Вярхоўным Саветам дакумент менавіта дзякуючы парламенцкай апазіцыі.

Лідэр руху салідарнасці "Разам" Вячаслаў Сіўчык адзначыў, што ў канцы 80-х — пачатку 90-х гадоў XX стагоддзя стаўленне грамадзян Беларусі да важных падзей у развіцці грамадства мянялася літаральна на працягу некалькіх месяцаў. "Менавіта тады частка насельніцтва зразумела, што настаў час заявіць пра незалежнасць краіны", — лічыць Сіўчык.

Паводле меркавання ўдзельнікаў круглага стала, 27 ліпеня павінна стаць дзяржаўным святам, паколькі, як адзначыў лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, "з гэтага часу нацыянальная ідэя стала асновай любых дэмакратычных змяненняў у жыцці краіны".

20-годдзе прыняцця Дэкларацыі актывісты дэмсіл плануюць адзначыць ускладаннем кветак да магіл палітычных і грамадскіх дзеячаў, якія актыўна ўдзельнічалі ў распрацоўцы і прыняцці, а таксама да помнікаў выдатным беларускім пісьменнікам — Якубу Коласу, Янку Купалу і Максіму Багдановічу.

Паводле БелаПАН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дваццаць гадоў таму была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика