Затрымалі за спробу ўшанаваць памяць Ларысы Геніюш
27.07.2010
—
Новости Общества
|
У Ваўкавыску міліцыянты затрымалі Мікалая Кавальчука за спробу адкрыць мэмарыяльную дошку на доме, у якім нарадзілася славутая беларуская паэтэса Ларыса Геніюш.
Ваўкавыскія грамадзкія актывісты зьбіраліся сёньня ўшанаваць памяць Ларысы Геніюш урачыстым адкрыццём мэмарыяльнага знаку на доме № 40 што на вуліцы Перамогі. Паэтэса нарадзілася ў 1910 годзе ў фальварку Жлобаўцы 100 гадоў таму менавіта ў гэтым доме. У 1937 годзе яна пераехала са сваім мужам у Прагу. А яе сваякі пазьней перавезьлі дом у Ваўкавыск. Гарадзкія ўлады пагадзіліся адкрыць памятную дошку, але дагэтуль гэтага не зрабілі. Грамадзкія актывісты вырашылі зрабіць гэта самі на свае сродкі. Ініцыятарам выступіў Мікалай Кавальчук. Яго схапілі на вуліцы ў 13.40 за 20 хвілінаў да пачатку ўрачыстай імпрэзы. Крынiца:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Ваўкавыску міліцыянты затрымалі Мікалая Кавальчука за спробу адкрыць мэмарыяльную дошку на доме, у якім нарадзілася славутая беларуская паэтэса Ларыса Геніюш.
|
|