Сапраўдная беларуская кухня: Зразы (a. 21.by

Сапраўдная беларуская кухня: Зразы (a

28.07.2010 10:50 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

1,5 кг ялавічыны, 2–3 вялікіх лыжкі масла, 2–3 цыбулі, 400 г хлеба, соль, 8–9 сушаных грыбкоў, 1,5 л бульбы.

З ялавічнай паляндвіцы нарэзаць зразы, адбіць, пасаліць і пакінуць на некалькі гадзінаў. Намазаць спод рондаля тоўстым слоем масла, насыпаць туды сечанай цыбулі і цёртага хлеба, палажыць радок зразаў, зноў пакласці масла, насыпаць цыбулі, хлеба і яшчэ сушаных грыбкоў. Так радамі запоўніць рондаль. Зверху павінна быць многа масла і трохі хлеба і цыбулі.

Тушыць на маленькім агні пад крышкай, час ад часу трасці рондаль, каб ежа не прыставала да сценак і споду рондаля; для лепшага тушэння можна перакласці зразы са споду наверх і наадварот.

Калі зразы будуць гатовыя, выкласці на талерку, гарніруючы смажанай бульбай.

З кнігі В. Завадскай «Літоўская кухарка», 1854 г.

Падрыхтавала НБ

Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1,5 кг ялавічыны, 2–3 вялікіх лыжкі масла, 2–3 цыбулі, 400 г хлеба, соль, 8–9 сушаных грыбкоў, 1,5 л бульбы.З ялавічнай паляндвіцы нарэзаць зразы, адбіць,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика