У Беластоку пачаўся суд над беларусам Андрэем Жукаўцом
28.07.2010 12:17
—
Новости Общества
|
У раённым судзе ў Беластоку (Польшча) 27 ліпеня пачаўся разгляд справы грамадзяніна Беларусі Андрэя Жукаўца. Яго абвінавачваюць у махлярстве пры атрыманні амаль 700 тысяч даляраў крэдыту ў двух беларускіх банках. Андрэя Жукаўца судзяць у Польшчы пасля адмовы выдачы яго Беларусі. Раней польскі бок адмовіў у экстрадыцыі Жукаўца з увагі на яго апазіцыйную дзейнасць і на тое, што ў Беларусі, на думку польскага боку, яго чакае несправядлівы працэс. Жукавец быў затрыманы ў Беластоку ў 2001 годзе выпадкова: падчас кантролю паліцэйскімі высветлілася, што ён у Беларусі знаходзіцца ў вышуку ў сувязі з фінансавымі махінацыямі. Затрыманага чакала экстрадыцыя, аднак у судзе ён прадставіў факты сваёй сувязі з беларускай апазіцыяй. Справа ўжо была ў судзе ў 2006 годзе, але тады суд пастанавіў, што следчыя павінны сабраць дадатковы матэрыял па справе.Андрэй Жукавец сваёй віны не прызнае. На ягоную думку, абвінавачванні сфальшаваныя, а прадстаўленыя беларускім бокам дакументы з"яўляюцца толькі копіямі, а арыгіналаў няма. Ён бароніцца самастойна, без адваката, выдатна валодае польскай мовай і не патрабуе перакладчыка. Таксама Жукавец падаў свой пазоў у суд у сувязі з памылкамі ў перакладзе дакументаў, датычных працэсу. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У раённым судзе ў Беластоку (Польшча) 27 ліпеня пачаўся разгляд справы грамадзяніна Беларусі Андрэя Жукаўца. Яго абвінавачваюць у махлярстве пры атрыманні амаль 700... |
|