Стыль кантры вяртаецца. Стыль кантры ў перакладзе з англiйскай мовы — вясковы стыль. 21.by

Стыль кантры вяртаецца. Стыль кантры ў перакладзе з англiйскай мовы — вясковы стыль

31.07.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Стыль кантры вяртаецца.
Стыль кантры ў перакладзе з англiйскай мовы — вясковы стыль.

Доўгi час забыты, ён вяртаецца на нашы сядзiбы, дачы. Плеценыя агароджы, старажытныя рэчы i зробленыя рукамi сучасных народных умельцаў — сёння гэта модна i прыгожа. А галоўнае, дапамагае адрадзiць i захаваць традыцыi i самабытнасць нашага народа. Гэта добра атрымлiваецца ў дружнай сям’i Марыi Аляксандраўны Леміновiч з вёскi Ячонка Стаўбцоўскага раёна.

Iх падворак нiкога не пакiдае абыякавым. Радуюць вока i сэрца шчодра квiтнеючыя ружы, красунi лiлеi, сплеценыя з ляшчыны i ўпрыгожаныя кветкамi,чыгункамi i гарлачыкамi цудоўныя агароджы. Позняй восенню i ранняй вясной, калi кветак няшмат, упрыгожваюць сядзібу белыя званочкi, выразаныя з пластыкавых бутэлек, блакiтныя незабудкi i васiлькi, зробленыя з рэшткаў сайдынгу. I летам яны добра выглядаюць у iнтэр’еры з жывымi кветкамi. А дэкаратыўная сажалка, у якой жывуць цацачныя жабкi, стала любiмым месцам адпачынку ўнучкi Дашанькi. Нават у гарачы поўдзень здаецца, што ў гэтым казачным кутку вее свежым паветрам i асалодай. Кветнiкi, арыгiнальныя вырабы, створаныя сваiмi рукамi, — клопат не толькi Марыi Аляксандраўны i нявесткi Вольгi, але i мужа Сяргея Анатольевiча, сына Максiма, якiя дапамагаюць сваiм жанчынам ствараць прыгажосць.Робячы свае сядзiбы ўтульнымi i прывабнымi, мы клапоцiмся перш за ўсё аб сабе i сваiх родных, не падазраючы  пра больш значныя вынiкi гэтай працы. А яны не застаюцца без ўвагi, таму што на карысць не толькi асобнай сям’i, але i нам усiм. Напярэдаднi Дня Незалежнасцi Засульскi сельскi выканаўчы камiтэт правёў конкурс на лепшую сядзiбу. Намаганнi сям’i Леміновiчаў не толькi заўважылi, але i высока ацанiлi. Грамата i каштоўныя падарункi сталi прыемнай нечаканасцю i стымулам да новых iдэй i здзяйсненняў.

Паважаныя нашы чытачы! Калi вам ёсць што расказаць пра вашу сядзібу ці дачу, калі вы хочаце паказаць на старонках нашай газеты фота вашых любімых кветнікаў ці дызайну двара, — пiшыце, тэлефануйце, запрашайце да сябе, не хавайце свае дасягненнi, дзялiцеся прыгажосцю, якая выратуе свет i кожнага з нас.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Доўгi час забыты, ён вяртаецца на нашы сядзiбы, дачы. Плеценыя агароджы, старажытныя рэчы i зробленыя рукамi сучасных народных умельцаў — сёння гэта модна i прыгожа. А...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика