Сіла беларускай нацыі, вымераная Вікіпедыяй
01.08.2010 12:18
—
Новости Общества
|
Інтэрнэт—энцыклапедыя «Вікіпедыя» сёння налічвае звыш 25 тысяч беларускамоўных артыкулаў. Для параўнання: украінцы маюць 217 тысяч, літоўцы — 111. Вікіпедыя — знак часу. Гэта раней энцыклапедыя ствараліся з найвышэйшага дазвалення манархаў і ЦК. Інтэрнэт-энцыклапедыю пішуць усе ахвотныя. Хто хоча – той і дадае артыкул. Хто хоча – той і правіць. Мадэратары проста адсейваюць памылкі і нецэнзуршчыну. Вікіпедыя – надзвычай папулярны інтэрнэт-рэсурс. У ёй шукаюць інфармацыю, тлумачэнні невядомых словаў. Асабліва ўпадабалі такую энцыклапедыю школьнікі ды студэнты. Яе выкарыстоўваюць у навучанні і для збору звестак. За ёй будучыня. Найбольшая вікіпедыя — Моцныя сярэднееўрапейскія нацыі — Беларуская мова ў вікіпедыі прадстаўленая таксама даволі шырока. Асабліва калі параўноўваць з бездзяржаўнымі ці азіяцкімі народамі. Моцна даецца ў знакі стары правапісны раскол. На сёння колькасць беларускіх артыкулаў на wikipedia.org складае 46 тысяч – 21 тысяча У аналагічнай сітуацыі дзейнічаюць толькі нарвегі, у якіх ёсць аналаг нашага класічнага правапісу: далейшая ад дацкай Колькі ж беларусаў твораць электронны кампендыум ведаў сваёй нацыі? 25 тысяч добраахвотных аўтараў агулам прынялі ўдзел у складанні абодвух версіях электроннай энцыклапедыі. Цікава паназіраць за вікіпедычнымі справамі ў суседзяў. На ўзроўні Беларусі размяшчаецца суседка - На фоне іншых постсавецкіх краін сіратліва глядзіцца армянская вікіпедыя, колькасцю 9,5 тысяч тэкстаў. Сярод народаў, каланізаваных Расіяй, бадзёра трымаюцца сваёй культуры Увогуле, сярод бездзяржаўных нацый упэўнена наперадзе ідуць «Трэба браць да ўвагі не толькі колькасць, але і якасць, змястоўнасць артыкулаў», — лічыць паэт і дыпламат Генадзь Бураўкін. На думку паэта, свядомыя беларусы, на жаль, шмат часу адводзяць правапісу, хоць праблема цяпер у самім існаванні мовы. Намеснік дырэктара Гродзенскага шклозавода Даніла Жукоўскі лічыць, што ў інтэрнэце часам бываюць матэрыялы не горшыя за аналагічныя ў папяровых энцыклапедыях, нават лепшыя. «Калі б у нас гэтая справа прапагандавалася, хаця б вашымі сродкамі, — звяртаецца Даніла Жукоўскі да чытачоў «Нашай Нівы», — была б карысць аўтарам і наведвальнікам вікіпедыі». Праект «Вікіпедыя па-беларуску» існуе з канца жніўня 2006 г. Этымалогія назвы электроннай энцыклапедыі паходзіць ад гавайскага wikiwiki — вельмі хутка, што падкрэслівае хуткасць і лёгкасць рэдагавання праекта. * * * Звесткі пра колькасць артыкулаў і насельніцтва ўзятыя з Вікіпедыі. Пазначаны ўсе вікіпедыі, большыя за 100 тыс. З меншых за 100 тыс. – толькі частка. Усяго вікіпедыі існуюць на 272 мовах. Вікіпедыя змяшчае 272 мовы з усяго свету. Па колькасці артыкулаў беларуская вікіпедыя класічным правапісам займае 67 месца сярод іх, акадэмічным -- 73-е. Калі б іх злучыць механічна, беларуская мова апынулася б на 49-м месцы, абганяючы грузінскую. Як бачым, у некаторых нацыях меншая колькасць інтэрнаўтаў стварыла большую колькасць артыкулаў. У іншых — большая колькасць менш пладавітых аўтараў. Як правіла, носьбіты еўрапейскіх моваў апярэджваюць азіяцкіх і афрыканскіх па пранікненні ў інтэрнэт. Таксама многія нацыі Трэцяга свету, як індыйцы, у інтэрнэце працягваюць пераважна карыстацца мовай каланізатараў. У той жа час у Еўропе нацыі дасягнулі найвышэйшага развіцця сваіх культур, што адбіваецца ў памеры вікіпедый. Падзяліцца навіной:
Юльян Місюкевіч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Інтэрнэт-энцыклапедыя «Вікіпедыя» сёння налічвае звыш 25 тысяч беларускамоўных артыкулаў. Для параўнання: украінцы маюць 217 тысяч, літоўцы — 111. |
|