Лукашэнка павіншаваў Шымона Перэса з
02.08.2010 12:18
—
Новости Общества
|
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Дзяржавы Ізраіль Шымона Перэса з 87-годдзем. Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага прэзідэнта, у віншаванні адзначаецца, што Шымона Перэса ведаюць у Беларусі як "паслядоўнага і самаадданага дзяржаўнага дзеяча, які прысвяціў сваё жыццё будаўніцтву квітнеючага Ізраіля". "З задавальненнем адзначаю, што, дзякуючы Вашай асабістай увазе, паміж нашымі краінамі існуе атмасфера даверу, паспяхова развіваецца беларуска-ізраільскае канструктыўнае супрацоўніцтва", — цытуе віншаванне прэс-служба. *** Шымон Перэс нарадзіўся 2 жніўня 1923 года ў Вішневе Валожынскага павета Польшчы (цяпер — Валожынскі раён Мінскай вобласці). Найстарэйшы ізраільскі палітык, чыя палітычная кар"ера доўжыцца больш за 65 гадоў. Шматгадовы член Кнесета (з 1959 года па 2006 год). З 1984 года па 1986-ы і з 1995-га па 1996 год займаў пасаду прэм"ер-міністра. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1994 года (сумесна з Ясірам Арафатам і Іцхакам Рабінам). 13 чэрвеня 2007 года быў абраны дзевятым па ліку прэзідэнтам Дзяржавы Ізраіль. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Дзяржавы Ізраіль Шымона Перэса з 87-годдзем. Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага прэзідэнта, у віншаванні... |
|