"Натуральна, кляштара там не будзе"
04.08.2010
—
Новости Общества
|
![]() Паводле слоў галоўнага інжынера, гасцінічны комплекс у былым кляштары бернардынцаў плануецца здаць у эксплуатацыю ўжо ў 2013 годзе. "Гэты комплекс увайшоў у праграму стварэння гасцінічнага сервісу да правядзення ў Мінску Чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе. Таму мы хочам узвесці асноўныя збудаванні ўжо ў 2013 годзе, каб у 2014 годзе пачаць яго непасрэдна эксплуатаваць", — паведаміў Жых. Нагадаем, з 19 сакавіка 2005 года члены мінскай рымска-каталіцкай абшчыны святога Іосіфа праводзяць штодзённыя вячэрнія набажэнствы за вяртанне вернікам будынкаў Мінскага кляштара бернардынцаў з касцёлам — помніка архітэктуры барока XVII стагоддзя. Будынак святыні, узведзены на сродкі вернікаў, быў канфіскаваны ў 1864 годзе ўладамі Расійскай імперыі за ўдзел вернікаў у нацыянальна-вызваленчым паўстанні супраць рускага царызму пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Штодзённыя малебны пачаліся пасля таго, як стала вядома аб планах Мінгарвыканкама перадаць будынкі інвестарам для прыстасавання пад гасцінічны комплекс і аб'екты гандлёва-бытавога прызначэння. У 2007 годзе прэзідэнту Лукашэнку быў накіраваны зварот з больш чым 30 тысячамі подпісаў за вяртанне кляштара вернікам, аднак з пачатку 2010 года вядуцца работы па рэканструкцыі кляштара. Між тым, старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч неадкладна заяўляў, што прыстасаванне кляштара пад гасцініцу прывядзе да страты многіх адметных рысаў помніка архітэктуры. Належыць таксама адзначыць, што 24 чэрвеня гэтага года ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Беларусі Леанід Гуляка на прэс-канферэнцыі ў Мінску не выключыў магчымасці вяртання вернікам будынка былога кляштара і касцёла. Пры гэтым ён падкрэсліў, што згаданае пытанне можа быць вырашана толькі пасля вызвалення будынка ад архіўных устаноў. Крынiца:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Комплекс будынкаў былога кляштара бернардынцаў у Мінску вернікам перададзены не будзе. Пра гэта 4 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў Міхаіл Жых, галоўны... |
|