У. 21.by

У

06.08.2010 13:46 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі з-за небяспекі ўзнікнення пажараў адкладзена адкрыццё палявання на дзікіх птушак. Адпаведную пастанову аб пераносе тэрмінаў сезона палявання, які павінен быў пачацца 7 жніўня, прыняў урад, паведамілі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларусі.

У Мінлясгасе адзначылі, што сезон адкрыецца пасля заканчэння пажаранебяспечнага перыяду.

Як паведаміў начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі і пабочнага лесакарыстання Міністэрства лясной гаспадаркі Сяргей Шастакоў, перанос тэрмінаў палявання на дзікіх птушак на больш позні час дасць магчымасць забяспечыць спакойную абстаноўку ў лясах і на балотных угоддзях ва ўмовах анамальнай спякоты і высокай пажаранебяспечнай сітуацыі.

У Мінлясгасе было ўважліва прааналізавана становішча ў лясах за апошні тыдзень. Галоўным аргументам для пераносу тэрмінаў палявання стаў несуцяшальны прагноз аб павышэнні тэмпературы паветра да плюс 39 градусаў, у тым ліку і на 7 жніўня - плануемы дзень адкрыцця сезона палявання, а таксама павышэнне класа пажарнай небяспекі ў лясах да чацвёртага (высокага). "Усё гэта выклікала неадкладнае прыняцце дадатковых мер, накіраваных на папярэджанне, аператыўнае выяўленне і тушэнне лясных і тарфяных пажараў", - расказаў Сяргей Шастакоў.

У Мінлясгасе ўпэўнены, што аматары палявання з разуменнем паставяцца да рашэння аб пераносе тэрмінаў палявання. "Мы разаслалі адпаведныя пісьмы ў адрас паляўнічых гаспадарак з просьбай правесці сярод паляўнічых растлумачальную работу", - дадаў суразмоўца.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі з-за небяспекі ўзнікнення пажараў адкладзена адкрыццё палявання на дзікіх птушак. Адпаведную пастанову аб пераносе тэрмінаў сезона палявання, які...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика