Пельмені з сібірскай язвай у Беларусь не трапяць. 21.by

Пельмені з сібірскай язвай у Беларусь не трапяць

07.08.2010 09:52 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У сувязі з успышкай у Расійскай Федэрацыі сібірскай язвы Міністэрства аховы здароўя інфармуе насельніцтва аб тым, што ў Беларусі эпідсітуацыя па сібірскай язве застаецца спакойнай. Больш за тое, за апошнія 10 гадоў выпадкі захворвання на сібірскую язву на тэрыторыі Беларусі не рэгістраваліся.

Нагадаем, што ў Расійскай Федэрацыі групавая захваральнасць людзей звязана з утрыманнем і забоем коней у адной з прыватных гаспадарак вёскі Буранаўка Цюкалінскага раёна. Тушы забітых коней накіроўваліся з гэтай гаспадаркі на адзін з мясакамбінатаў горада Омска для перапрацоўкі на паўфабрыкаты (мяса, у прыватнасці, выкарыстоўвалася пры вытворчасці пельменяў кампаніі "Дарына"). Партыі патэнцыйна небяспечных пельменяў былі адпраўленыя ў Ніжнявартаўск, Твер, Ханты-Мансійск і ў расійскую сталіцу. Зараз на стацыянарным лячэнні з падазрэннем на сібірскую язву знаходзіцца 7 чалавек, у тым ліку адзін чалавек - у цяжкім стане.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За апошнія 10 гадоў выпадкі захворвання на сібірскую язву на тэрыторыі Беларусі не рэгістраваліся
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика