У шэрагу рэгіёнаў ў нядзелю чакаюцца моцныя залевы з градам і шквалістым ветрам
07.08.2010 16:22
—
Новости Общества
|
Сіноптыкі папярэджваюць, што ў найбліжэйшыя суткі (нядзеля) ў шэрагу рэгіёнаў Беларусі чакаюцца складаныя ўмовы надвор"я. Як паведамляе Рэспубліканскі гідраметэацэнтр, ужо ў другой палове дня 7 жніўня ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях чакаюцца навальніцы і шквалістае ўзмацненне ветру да 15—20 метраў за секунду. Ноччу 8 жніўня ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, а днём па заходняй палове краіны чакаюцца навальніцы са шквалістым узмацненнем ветру да 15—22 м/с (днём месцамі да 24 м/с), у асобных раёнах моцных ліўні, у дзённыя гадзіны град.Тэмпература паветра днём на большай частцы Беларусі дасягне плюс 30 градусаў, па ўсходняй палове да 35—39 градусаў. У Мінскай вобласці навальніцы і моцны вецер парывамі да 22—24 м/с чакаюцца днём 8 жніўня. У асобных раёнах прагназуюцца моцныя ліўні і град.Тэмпература паветра на большай частцы вобласці дасягне 30—34 градусаў, па ўсходзе паветра прагрэецца да 35—36 градусаў. У Мінску ў дзённыя гадзіны тэмпература дасягне 32—34 градусаў. Навальніца ў сталіцы ў нядзелю прагназуецца бліжэй да вечара.Па горадзе таксама чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру да 15—22 м/с, месцамі моцныя ліўні і град. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сіноптыкі папярэджваюць. |
|