Камуністы перайгралі Рух за Свабоду. 21.by

Камуністы перайгралі Рух за Свабоду

07.08.2010 19:26 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пераможцам 14-га турніру па футболе «Кубак Свабоды» памяці палітыка Генадзя Карпенкі стала каманда Беларускай партыі левых «Справядлівы свет». У фінальным матчы яна перамагла каманду руху «За Свабоду» з лікам 3:1.

Беларускія левыя становяцца пераможцамі турніру другі год запар.

Каманда Партыі БНФ у матчы за трэцяе месца з лікам 5:2 перамагла зборную Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Паводле вынікаў турніру БАЖ уручыла Партыі БНФ традыцыйны прыз «Трымайся праўды» — «за сумленны і шчыры футбол».

Сёлета ўдзел у турніры бралі шэсць каманд — Аб`яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», Партыі БНФ, руху «За Свабоду», Беларускай асацыяцыі журналістаў і аргкамітэта партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». Апошняя з`яўляецца дэбютантам. У турніры ўдзельнічалі вядомыя палітыкі Анатоль Лябедзька, Яраслаў Раманчук, Алесь Лагвінец, Юрый Меляшкевіч і іншыя.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пераможцам 14-га турніру па футболе «Кубак Свабоды» памяці палітыка Генадзя Карпенкі стала каманда Беларускай партыі левых «Справядлівы свет»....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика