Жонка караля Свазіленда здраджвала мужу. 21.by

Жонка караля Свазіленда здраджвала мужу

09.08.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кароль Свазіленда звольніў і пасадзіў у турму міністра юстыцыі краіны, які быў каханкам ягонай жонкі. У адсутнасць Мсваты III адна з трынаццаці жонак караля сустракалася з міністрам Ндуміса Мамбе.

«Каралеўская жонка апранала вайсковую ўніформу, калі муж быў у ад’ездзе, і гэтыя хітрыкі дазвалялі ёй без перашкодаў пакідаць палац і сустракацца з каханкам», — паведаміла крыніца ў каралеўскім доме, якую цытуе французскае выданне «20 minutes». На мінулым тыдні, калі кароль знаходзіўся з візітам на Тайвані, каханкі былі знянацку заспетыя супрацоўнікамі сакрэтнай службы на адной з каралеўскіх вілаў каля Мбабанэ — сталіцы гэтай невялікай дзяржавы на поўдні Афрыкі. Міністр, які знаёмы з каралём з дзіцячых гадоў, тут жа быў узяты пад варту і заявіў аб сваёй адстаўцы. Яму пагражае высылка з краіны.

«Няправільная» жонка Натанда Дубе можа ў якасці пакарання быць высланая ў рэзідэнцыю свекрыві — каралевы-маці, тытул якой з мясцовай мовы перакладаецца як «вялікая сланіха». У дадатак, па дзейных у Свазілендзе законах, кожны з палюбоўнікаў павінен заплаціць па статку кароваў.

22-гадовая Натанда спадабалася каралю на штогадовай цырымоніі, падчас якой напаўаголеныя цнатліўкі ўшаноўваюць манарха. У той час будучай жонцы караля было 16 гадоў. З тых часоў яна нарадзіла каралю некалькі дзяцей, але не змагла прасунуцца па шлюбнай лесвіцы, так і застаўшыся ў табелі аб рангах 12-й жонкай.

Кароль Мсваты III са сваёй 12 жонкай. Фота AFP.

Крынiца: Наша Ніва

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кароль Свазіленда звольніў і пасадзіў у
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика