Актывістаў кампаніі
10.08.2010 12:28
—
Новости Общества
|
Суд Кастрычніцкага раёну Менска апраўдаў актывістаў кампаніі «Гавары праўду» Паўла Сегава і Вячаслава Муху, якіх абвінавачвалі ў дробным хуліганстве. 5 жніўня актывісты былі затрыманыя на менскім чыгуначным вакзале. У іх былі ўлёткі кампаніі «Гавары праўду». Міліцыянтка папрасіла паказаць пашпарты, але ў актывістаў іх не было. Хлопцаў затрымалі для высьвятленьня асобы. У пастарунку на іх склалі пратакол за нібыта нецэнзурную лаянку. Судзьдзя Кастрычніцкага раённага суду Менску Сяргей Гармановіч высьветліў, што ў дзеяньнях актывістаў не было парушэньняў і не было сьведак нейкіх парушэньняў. Ён спыніў справу. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суд Кастрычніцкага раёну Менска апраўдаў актывістаў кампаніі «Гавары праўду» Паўла Сегава і Вячаслава Муху, якіх абвінавачвалі ў дробным хуліганстве.5... |
|