Фрылансер атрымала пракурорскае папярэджанне праз агранома
11.08.2010 12:06
—
Новости Общества
|
У аўторак гамяльчанка Таццяна Бублікава атрымала папярэджанне пракуратуры за ажыццяўленне журналісцкай дзейнасці без дамоўных адносінаў з беларускім СМІ ці акрэдытацыі пры МЗС у якасці карэспандэнта замежнага Раней аграном Віктар Лебяшкоў напісаў заяву ў пракуратуру Гомельскай вобласці, у якой паведаміў, што ў канцы ліпеня пасля папярэдняй дамоўленасці па тэлефоне да яго прыехала журналістка Таццяна Бублікава з аператарам — невядомым яму маладым чалавекам. Дзяўчына цікавілася ў спецыяліста, як спякота ўплывае на ўраджай. Аграном дакументаў у здымачнай групы не пытаўся, інтэрв’ю даў, а пазней даведаўся, што гэты сюжэт выйшаў у эфіры польскага спадарожнікавага тэлеканала «Белсат». Мужчына палічыў, што яго правы парушаныя, і папрасіў пракурораў праверыць «законнасць журналісцкай дзейнасці» Бублікавай.Яшчэ на мінулым тыдні гамяльчанка, выкліканая позвай у наглядныя органы, патлумачыла пракурору, што з 2010 году супрацоўнічае з варшаўскім прыватным прадпрыемствам NEWS Informacije. На гэтую фірму не ўскладзеныя функцыі рэдакцыі СМІ. Па дамове яна выконвае замовы на прадстаўленне відэаматэрыялаў. «Ні з якімі сродкамі масавай інфармацыі я не супрацоўнічаю. Ні з замежнымі, ні з беларускімі, — дапоўніла ў тлумачэннях Таццяна. — Лічу, што заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі, а таксама Для Бублікавай гэта першае пісьмовае папярэджанне абласной пракуратуры ў 2010. «…Як высветлена праверкай, Вы, не маючы працоўных альбо дамоўных адносінаў са сродкамі масавай інфармацыі і не маючы акрэдытацыі пры Міністэрстве замежных справаў РБ у якасці карэспандэнта замежнага сродку масавай інфармацыі, ажыццяўлялі журналісцкую дзейнасць, што з’яўляецца парушэннем закона Рэспублікі Беларусь „Аб сродках масавай інфармацыі“ <…> У выпадку паўторнага парушэння заканадаўства аб друку і іншых СМІ Вы будзеце прыцягнутыя да больш строгай адказнасці», — гаворыцца ў афіцыйным папярэджанні за подпісам пракурора вобласці — Па сутнасці, папярэджанне зроблена ў рамках закона «Аб СМІ», — пракаментавала сітуацыю Таццяна. — У адпаведнасці з гэтым законам, журналіст — толькі той, у каго ёсць нейкія юрыдычныя адносіны са сродкам масавай інфармацыі. І менавіта ў гэтым, на думку пракуратуры, мая віна: я займаюся журналістыкай і не належу ні да якога СМІ. Гэта значыць, працую фрылансерам. У беларускім прававым полі не прадугледжана такой формы заняткаў журналістыкай. І, на думку заканадаўца, я дзейнічаю нелегальна.Пракурор у размове са мной некалькі разоў звяртаў на гэта увагу — «на думку заканадаўца». Бублікава дадае, што папярэджанне і ўся сітуацыя з незадаволеным і звышпільным аграномам яе, вядома, абурае. — Відавочна адно: мяне пакаралі за фрыланс, які з’яўляецца сусветна прызнанай формай працы журналіста. Але ў нашай краіне гэтая дзейнасць чамусьці знаходзіцца Па сутнасці, калі я не перастану ёю займацца, то наступная скарга Таццяна задаецца пытаннем: як цяпер да гэтага ставіцца? «Ці то гэта забарона на прафесію журналіста, ці то стымул дамагацца ўвядзення ў мясцовае прававое поле паняцця „ У мінулым годзе Таццяне Бублікавай было ўручана папярэджанне пракуратуры, але з фармулёўкай «за дзейнасць на карысць тэлеканала „Белсат“». — Лічу, што гэта адна з формаў мэтаскіраванай шырокамаштабнай дзяржаўнай кампаніі па ціску на незалежную прэсу, —пракаментаваў тады сітуацыю юрыст грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў», былы суддзя Канстытуцыйнага суда РБ Міхаіл Пастухоў. — Мы бачым больш за дзясятак пракурорскіх папярэджанняў, якія ў шэрагу выпадкаў выносяцца неаб’ектыўна. Выкарыстоўваюцца ўсе магчымыя сродкі, каб зрабіць псіхалагічнае ўздзеянне — запалохаць журналістаў і выдаўцоў маланакладных газет. Падзяліцца навіной:
Салідарнасць Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аўторак гамяльчанка Таццяна Бублікава атрымала папярэджанне пракуратуры за ажыццяўленне журналісцкай дзейнасці. |
|