Дажынкі-2010: «Куды мяне вывязуць, у псіхушку?». 21.by

Дажынкі-2010: «Куды мяне вывязуць, у псіхушку?»

11.08.2010 20:58 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па вуліцы Замкавай у горадзе Ліда ўжо даўно мусіла прапісацца возера. За месяц да Дажынак спрэчкі і канфлікты з адсяленнем людзей у Лідзе не сціхаюць.

Суўласнік хаты па адрасе Замкавая, 7 з дня на дзень чакае МНС і міліцыю з высяленнем. Сухоцкі Сяргей Уладзіміравіч нязгодны з жыллём, прапанаваным узамен цяперашняга дома. Старшы прапаршчык на пенсіі баіцца, што высяляць яго будуць сілай.

«Сёння прыязджаў прадстаўнік улады Яраслаў Мікавоз, намеснік кіраўніка гарвыканкама, запытваў маё канчатковае рашэнне. Калі я сказаў, што не збіраюся высяляцца на такіх умовах, мне нават пачалі пагражаць. Сказалі прыедуць, паставяць буквай зю і вывезуць сілай. І куды яны мяне вывязуць? У псіхушку, каб не перашкаджаў Дажынкам?»

Дом Сяргея Уладзіміравіча мае плошчай 64 кв.м. і мае два выхады. У адной частцы жыве былая жонка, з якой былы вайсковец развёўся 7 гадоў таму. Дом калісьці дастаўся былой жонцы ў спадчыну. У другой частцы жыве і прапісаны Сяргей Уладзіміравіч. Калісьці ён прадаў у Паўднёвым гарадку горада Ліды сваю кватэру, а грошы выдаткаваў на уладкаванне дома ля замка. Ён расказвае, што сам пабудаваў гараж для машыны 40 кв.м і летнюю кухню 5 на 6 м, прыбудаваў два пакоі, а таксама абклаў дом цэглай. На кожнае абнаўленне меў дазволы і паперкі ад мясцовых уладаў, а цяпер яму кажуць: «Не пашанцавала», «Не трэба было разбудоўвацца».

«Мяне высяляюць да жонкі ў інтэрнат, у пакой 12 кв.м.

За гараж нічога не даюць, за летнюю кухню нічога. А ў інтэрнаце агульная ванна і прыбіральня, кухні зусім няма. А машыну мне куды дзець? Я не разумею, чаму я не заслугоўваю асобнай кватэры, хай нават у старым доме, я ж не прэтэндую на тую новабудоўлю у цэнтры горада, якую спецыяльна пад Дажынкі адгрохалі.

Я ж маю яшчэ права і жаніцца нават! Мне яшчэ толькі 56. А мяне пазбаўляюць і гэтай магчымасці, куды я новую жонку прывяду?»

Учора 10 жніўня Сяргей Уладзіміравіч адправіў ліст старшыню гарвыканкама з апісаннем сітуацыі. Заўтра пенсіянер збіраецца трапіць да мэра на прыём, каб вырашыць гэтае пытанне нейкім мірным шляхам.

Падзяліцца навіной: 
Настасся Шамрэй, Ліда

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За месяц да Дажынак спрэчкі і канфлікты з адсяленнем людзей у Лідзе не сціхаюць.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика