200 мільёнаў рублёў за пяць гадоў ГУЛАГу
16.08.2010 12:07
—
Новости Общества
|
Дом састарэлых на ўскрайку вёскі Жухавічы, пад Карэлічамі. Тут, у невялікім пакойчыку, жыве 89-гадовы вязень ГУЛАГУ Аляксандр Сафронавіч Доўбік. У 1958 годзе настаўнік Аляксандр Доўбік напісаў лісты з жорсткай крытыкай савецкага ладу і даслаў іх прэзідэнту ЗША Эйзенхаўэру, прэм’ер-міністру Вялікабрытаніі Ідэну ды прэм’еру Індыі Нэру (больш падрабязна пра гэта можна прачытаць тут). Лісты, натуральна, перахапіла КДБ. Аўтара знайшлі і асудзілі да 10 гадоў катаргі і 5 гадоў паражэння ў правах. Фактычна, Аляксандар Доўбік адседзеў у лагеры ў Мардовіі пяць год — выпусцілі пасля таго, як напісаў касацыйную скаргу. Сёння, нягледзячы на паважны ўзрост, спадар Доўбік ідзе ў рашучы наступ на дзяржаву, патрабуючы 200 мільёнаў рублёў кампенсацыі за рэпрэсіі.Яго судовая позва выклікала пярэпалах у фінансавым аддзеле Карэліцкага райвыканкаму. Дамагаючыся справядлівасці, Аляксандар Доўбік дайшоў ажно да Вярхоўнага суда. Калі і там не дапамогуць, ён збіраецца звярнуцца да кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Макея. Падрабязнасці – у відэа: Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
89-гадовы вязень сталінскіх лагероў дамагаецца кампенсацыі ад дзяржавы. |
|