У Мінску пачынаецца акцыя салідарнасці са зніклымі
16.08.2010 18:10
—
Новости Общества
|
18.05 У акцыі ўдзельнічае каля сотні чалавек. Прысутнічаюць актывісты "Еўрапейскай Беларусі", "Маладога Форнту", Аляксей Макаеў, Віктар Івашкевіч. Людзі сталі ланцугом тварам у бок праспекту, трымаюць у руках партрэты зніклых. Супрацоўнікі міліцыі папярэджваюць прысутных, што акцыя несанкцыянаваная. Аднак пакуль затрыманняў няма. 17.55 У Мінску на пляцоўцы пры Акадэміі Навук пачынаецца акцыя салідарнасці са зніклымі. Зараз на месцы правядзення акцыі знаходзіцца каля 30 чалавек, сярод іх Андрэй Саннікаў і Уладзімір Някляеў. У людзей, што выходзяць да Акадэміі Навук з метро, міліцыянты ў цывільным правяраюць дакументы. У прыватнасці, гэтай працэдуры былі падвергнутыя карэспандэнты «НН». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18.05У акцыі ўдзельнічае каля сотні чалавек. Прысутнічаюць актывісты "Еўрапейскай Беларусі", "Маладога Форнту", Аляксей Макаеў, Віктар Івашкевіч. Людзі сталі ланцугом...
|
|