Чаму інвестары не скупляюць шляхецкія сядзібы?
19.08.2010 13:44
—
Новости Общества
|
Унутраныя інвестыцыі не цякуць Размовы аб пошуках новых крыніцаў фінансавання гісторыка-культурных помнікаў, сотні з якіх гібеюць па ўсёй краіне, з’явіліся з прыходам на пасаду міністра культуры Паўла Латушкі. Зжыўшыся з пастаянным бракам бюджэтных грошай, дзяржаўныя мужы пачалі шукаць альтэрнатыўныя сродкі фінансавання. Справа ў тым, што паводле Закона “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны” ад 9 студзеня 2006 года ўласнікамі гiсторыка-культурных каштоўнасцяў на тэрыторыі Беларусі могуць быць як дзяржава, гэтак і “юрыдычныя i фiзiчныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі”. Тым не менш унутраныя інвестыцыі зусім не цякуць ракой. За апошнія гады вядома ўсяго некалькі выпадкаў, калі прыватны ўласнік набываў ці атрымліваў былыя шляхецкія сядзібы і палацы. Прычым ледзь не кожны такі выпадак — “хаджэнне па пакутах”. Характэрны прыклад — сітуацыя з палацава-паркавым комплексам XVIII у Свяцку на Гродзеншчыне, які мясцовыя ўлады двойчы выстаўлялі на аўкцыён, аднак ахвочых набыць яго “Спіс 46-ці” Мінулай восенню чыноўнікі анансавалі сумесны законапраект Мінкульта з Мінспорта, які б дазволіў і замежнікам нароўні з беларусамі набываць ці браць у доўгатэрміновую арэнду айчынныя аб’екты з турыстычным патэнцыялам. 19 лістапада намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Патупчык зацвердзіў План дзеянняў па перадачы сядзібаў, якія не выкарыстоўваюцца і знаходзяцца ў сельскай мясцовасці, суб’ектам агратурызму. У План абавязваў абласныя і раённыя выканкамы змясціць інфармацыю пра сядзібы на ўласных сайтах да 1 студзеня. Аднак інфармацыя ў Сеціве пачала з’яўляцца толькі ўвесну. Прычым па ўсіх аб’ектах яе няма дагэтуль. Мінкульт: “Райвыканкамы не выконваюць план” "Большасцю райвыканкамаў не выкананы мерапрыемствы плану дзеянняў, — адказвае на Даследаваўшы інтэрнэт-старонкі абл- і райвыканкамаў, карэспандэнт TUT.BY пераканаўся, што звесткі аб прапанаваных інвестарам помніках няпоўныя і несістэматызаваныя. Да таго ж, каб “дакапацца” да патрэбнай інфармацыі, неабходна назапасіць багата часу і цярпення. Хаця б, здавалася, што складанага ў тым, каб распрацаваць адзіны для ўсіх абласных і раённых сайтаў банер, па якім кожны пяройдзе да канкрэтнага пераліку аб’ектаў, ды змясціць яго на тытульныя старонкі выканкамаўскіх сайтаў, інвестпрапановаў і г.д. Не надта складаная аперацыя для рэалізацыі праграмы дзяржаўнай важнасці. Зрэшты, чаго здзіўляцца, калі на сайце Мінкульта “спіс 46” таксама з’явіўся толькі ўвесну. Вынік блізкі да нуля Як паведамілі карэспандэнту TUT.BY у Мінкультуры, за час існавання “спісу 46-ці” інвестары набылі два аб’екты. Сядзібу Краскі на Ваўкавышчыне за 307 млн рублёў Аднак падкрэслім, што прынамсі тры з чатырох аб’ектаў знайшлі гаспадароў рознымі шляхамі, але не дзякуючы новай дзяржаўнай ініцыятыве. “Вядома, укладваючы грошы ў такі аб'ект, трэба разумець: гэта інвестыцыя ў доўгатэрміновую перспектыву — укладанні акупяцца не адразу і нават не на працягу некалькіх гадоў. Будынкі, як правіла, знаходзяцца ў даволі жаласным стане, і на іх аднаўленне прыйдзецца выдаткаваць сілы і сродкі, — Вось гэтага, галоўнага, у нас пакуль няма. Няма адладжанай сістэмы, у якой “спушчаная” міністэрствам праграма будзе выконвацца ніжэйшымі структурамі вертыкалі, якія, у сваю чаргу, будуць зацікаўленыя ў яе найхутчэйшай рэалізацыі. На чыноўніцкім узроўні адсутнічае разуменне каштоўнасці гістарычных помнікаў, якія яшчэ захоўваюць дух мінулага і нашай непаўторнасці і могуць стаць мастком у заўтра... Мора расплясканай спадчыны Дадамо, што “спіс 46-ці” — малая драбніца ў моры спадчыны, расплясканай па ўсёй Беларусі. Паводле афіцыйных даных, у краіне налічваецца амаль 190 сядзібна-паркавых і палацавых комплексаў, траціна з якіх нікім не выкарыстоўваецца. Аднак агульны сядзібны рэестр дагэтуль не створаны, а сапраўдная колькасць былых маёнткаў ідзе на сотні. Як паведаміла TUT.BY загадчыца сектарам упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Мінкультуры Наталля Хвір, рэалізацыя “Плана дзеянняў па перадачы сядзібаў...” будзе разгледжана на пасяджэнні Рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Мінкультуры ўвосень. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачатку года Міністэрства культуры Беларусі запусціла інавацыйную праграму, якая павінна надаць другое жыццё занядбаным шляхецкім сядзібам ды паспрыяць...
|
|