Часовы павераны Эстоніі ў Беларусі трапіў у сэкс‑скандал
24.08.2010 19:06
—
Новости Общества
|
Вечарам у панядзелак беларуска даслала ананімны ліст у розныя арганізацыі, а таксама інфармацыйныя агенцтвы, дзе апісвае сутнасць справы. Да ліста прыкладаўся дадатак з фотаздымкамі, дзе выяўлены Лахтэйн з рознымі жанчынамі ў рэстаранах. На некаторых мужчына трымае сваіх спадарожніц за грудзі. У лісце было пазначана, што з эстонцам дзяўчына пазнаёмілася дзесьці год таму, пасля ж «стала ахвярай яго сэксуальных дамаганняў». У знак падзякі дыпламат нібыта зрабіў дзяўчыне, а таксама яе сяброўкам, шэнгенскія візы.Дырэктар рэстарана «Госці», дзе адпачываў Лахтэйн, Любоў Сачыўка кажа, што сапраўды на мінулым тыдні ў іх з’яўляўся дыпламат у суправаджэнне чатырох дзяўчат. Тым не менш, па словах Сачыўка, эстонец з’ехаў з рэстарана адзін. Міністр замежных справаў Эстоніі Урмас Паэт зазначыў, што рашэнне аб адстаўцы «свабодны выбар Лахтэйна». Што тычыцца фатаграфій, то ён кажа, што яшчэ нічога не даказана. Падобны кампрамат ужо неаднаразова ўсплываў на іншых дыпламатаў, што працавалі ў Беларусі. Звычайна такія скандалы інспіруюцца спецслужбамі. Падзяліцца навіной:
Зміцер Панкавец Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20‑гадовая жыхарка беларускай сталіцы абвінаваціла дыпламата ў сэксуальных дамаганнях.
|
|