Снегіра падлячылі і вярнулі за краты. 21.by

Снегіра падлячылі і вярнулі за краты

27.08.2010 10:45 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Былы пракурор Менскай вобласьці Міхаіл Сьнягір патрапіў у шпіталь, «дзе прайшоў курс лячэньня. Пасьля лячэньня яго зноў накіравалі ў ізалятар на вуліцы Валадарскага,« — паведамілі ў праваахоўных органах.

Адвакат Анатоль Шапялевіч паведамляў раней, што Сьнягір ужо болей як тры месяцы знаёміцца з пратаколам судовага паседжаньня па ягонай справе.

Былы пракурор быў прызнаны вінаватым у службовых злоўжываньнях і іншых злачынствах і асуджаны на 7 гадоў зьняволеньня Вярхоўным судом Беларусі.

Сваёй віны Сьнягір не прызнаў, а пасьля абвяшчэньня прысуду заявіў журналістам, што стаў ахвярай карупцыянэраў ва ўладзе, і што за тое, каб яго асудзілі «нехта пакункамі грошы прыносіў «.

Гісторыя крымінальнага перасьледу менскага абласнога пракурора пачалася ў канцы 2008 года з нарады па барацьбе з карупцыяй. На ёй Аляксандар Лукашэнка агучыў падазрэньні ў незаконным набыцьці Сьнегіром элітнай кватэры ў Менску і будаўніцтве на падстаўных асобаў загараднага катэджу. Суд потым разглядаў і вынес сваю пастанову на падставе толькі другога эпізоду.

Падзяліцца навіной: 
svaboda.org

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля лячэння былога пракурора Мінскай вобласці накіравалі ў ізалятар.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика