Банкаўскаса дапыталі ў літоўскай службе бясьпекі. 21.by

Банкаўскаса дапыталі ў літоўскай службе бясьпекі

30.08.2010 09:36 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле літоўскіх мэдыяў, праз дзень пасьля таго, як літоўскі паліцэйскі Банкаўскас вярнуўся зь Беларусі, яго выклікалі на допыт ў мясцовую службу бясьпекі ДГБ.

«Гэта была стандартная працэдура, ўсё ж такі літоўскі паліцэйскі быў затрыманы. Гэта была проста гутарка, не затрыманьне», — паведаміў літоўскім мэдыям прэсавы сакратар ДГБ Вітаўскас Макаўскас.

Пра службовыя захады адносна Банкаўскаса нічога не паведамляюць.

Жонка паліцэйскага Тацяна перакананая ў невінаватасьці мужа, але факт праверкі вітае. «Літва — сур’ёзная дзяржава, яны ўсё мусяць праверыць і дзякуй Богу што правераць. І вось тады мы разам з мужам будзем сьвяткаваць», — заявіла Тацяна журналістам Эўрарадыё.

Лайманас Банкаўскас быў затрыманы 16 жніўня на памежным пераходзе ў Ашмянах. У ягоным аўтамабілі беларускія памежнікі знайшлі пакуначак з 45 грамамі сынтэтычнага наркотыку амфэтамін. Віну ў кантрабандзе наркотыкаў Банкаўскас не прызнаў і не выключыў, што наркотыкі яму падкінулі. Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайте адмыслова зьвярнулася да беларускіх уладаў з просьбай апэратыўна і аб’ектыўна правесьці расьсьледаваньне. 25 жніўня Лайманас Банкаўскас быў вызвалены з гарадзенскага сьледчага ізалятара. КДБ Беларусі заяўляе, што перадаў ягоную справу для далейшага разьбіральніцтва ў пракуратуру краіны, між там справу літоўскага паліцэйскага ніяк не камэнтуюць.

Некаторыя назіральнікі ў Беларусі не выключаюць, што гісторыя з літоўскім паліцэйскім — правакацыя з мэтай пагоршыць адносіны Беларусі і Літвы.

Падзяліцца навіной: 
svaboda.org

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле літоўскіх мэдыяў, праз дзень пасьля таго, як літоўскі паліцэйскі Банкаўскас вярнуўся зь Беларусі, яго выклікалі на допыт ў мясцовую службу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика