Чым слова наша адзавецца. 21.by

Чым слова наша адзавецца

31.08.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Чым слова наша адзавецца.

Як Хойнікі будуць сустракаць гасцей свята кнігі, адукацыі і мастацкага слова.

Дзень беларускага пісьменства штогод адзначаецца ў першы тыдзень верасня. Па традыцыі — у гістарычных і культурных цэнтрах Беларусі, з якімі непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць славутых дзеячаў розных часоў. Гэтай восенню яно адбудзецца на Палессі, у горадзе Хойнікі, на радзіме аўтара легендарнай “Палескай хронікі” Івана Мележа.

Аб асноўных падзеях Дня нагадала першы намеснік міністра інфармацыі Лілія АНАНІЧ:— Дзякуючы святу горад расквітнеў. Аднавіліся вуліцы, дамы, гістарычныя пабудовы. Горад атрымаў новае аблічча, новы подых. 5 верасня адбудзецца адкрыццё комплексу “Сядзібны дом” у гарадскім парку. Гэта  архітэктурны помнік ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя ў стылі неакласіцызму, у якім разгорнецца экспазіцыя Хойніцкага краязнаўчага музея. Пройдзе выстава маладых мастакоў — удзельнікаў пленэру.Тым часам мерапрыемствы, прысвечаныя святу, адбудуцца не толькі ў Хойніках — сталіцы фестывалю. Па ўсёй краіне ў гэтыя дні ладзяцца тэматычныя ўрокі, лекцыі і круглыя сталы. Напрыклад, у Хойнікі завітаюць вядомыя ў сваіх краінах пісьменнікі з Сербіі, Літвы, Расіі, Украіны і іншых дзяржаў. Пачнецца свята літургіяй у саборы Праабражэння Гасподняга.Цэнтральнымі месцамі правядзення свята абраны цэнтральная гарадская плошча і гарадскі парк. На сцэне летняга амфітэатра ў гарадскім парку пройдзе ўзнагароджанне пераможцаў нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”. Адбудуцца прэзентацыі перыядычных выданняў, беларускіх выдавецтваў і новых кніг, сустрэчы з пісьменнікамі, выдаўцамі і журналістамі. Дарэчы, у павільёнах вядучых рэспубліканскіх перыядычных выданняў, у тым ліку і ў шапіку “НГ”, чытачы змогуць задаць журналістам важныя для іх пытанні і прапанаваць сваю тэму для артыкула.— У гэтым годзе мы ад-значаем 100-годдзе з моманту напісання паэмы “Курган” нашым песняром Янкам Купалам, — расказала Лілія Ананіч. — З гэтай нагоды на свяце будзе прадстаўлена адноўленая версія “Кургана” — рок-оперы, паслухаць якую змогуць усе жадаючыя.А яшчэ свята беларускага кіно, гульні для маленькіх, спартыўная праграма на гарадскім стадыёне і свята народнага мастацтва — сапраўдны фестываль беларускай народнай культуры. Спецыяльна да Дня пісьменства пра Хойнікі нават выдалі кнігу “Хойнікшчына. Легенды. Падзеі. Людзі”. Прэзентацыя адбудзецца якраз падчас святкавання. Акрамя таго, у Хойніках вырашыцца галоўная літаратурная інтрыга года — “Залатым купідонам” па традыцыі ўзнагародзяць найлепшага беларускага паэта і пісьменніка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як Хойнікі будуць сустракаць гасцей свята кнігі, адукацыі і мастацкага слова. Дзень беларускага пісьменства штогод адзначаецца ў першы тыдзень верасня. Па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика