Выратаванне для цяжкахворых. У Беларусі з’явіцца спіс іконы, якая лечыць рак і бясплоднасць. 21.by

Выратаванне для цяжкахворых. У Беларусі з’явіцца спіс іконы, якая лечыць рак і бясплоднасць

31.08.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Выратаванне для цяжкахворых.
У Беларусі з’явіцца спіс іконы, якая лечыць рак і бясплоднасць.

Сёння ў нашу краіну прывязуць спіс іконы Божай Маці “Усецарыца”, якая была створана афонскімі манахамі і асвечана на Святой гары. Пабачыць гэты абраз можна ў Свята-Міхайлаўскай царкве-крэпасці, якая знаходзіцца ў вёсцы Сынкавічы Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці.— Мы спадзяёмся, што гэты спіс застанецца ў нас назаўсёды, бо ён быў напісаны спецыяльна для нашага храма, а даставяць нам яго якраз у дзень ушанавання іконы Божай Маці “Усецарыца”, — расказвае айцец Арсеній Ананка, настаяцель Свята-Міхайлаўскай царквы, протаіерэй. — Такіх пабудоў, як наш храм, у свеце адзінкі. Ён узведзены ў XV стагоддзі і з’яўляецца помнікам архітэктуры сусветнага значэння.Паводле слоў святара, “Усецарыца” славіцца сваёй цудадзейнай сілай. У асноўным яна дапамагае вернікам, якія пакутуюць на анкалагічныя захворванні. — Ужо былі выпадкі, калі святыня дзякуючы сваёй сіле і божай ласцы вылечвала “чуму ХХІ стагоддзя”, нават калі была чацвёртая стадыя рака. Абраз таксама дорыць радасць бясплодным жанчынам. Дзеці нараджаюцца нават у тых, хто не мог стаць маці на працягу 20 гадоў, — запэўнівае айцец Арсеній. — А наогул да “Усецарыцы” могуць прыходзіць памаліцца ўсе цяжкахворыя людзі. І яна сапраўды дапаможа тым, хто верыць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў нашу краіну прывязуць спіс іконы Божай Маці “Усецарыца”, якая была створана афонскімі манахамі і асвечана на Святой гары.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика