На расійскую амбасаду ў Мінску нападалі тройчы. 21.by

На расійскую амбасаду ў Мінску нападалі тройчы

31.08.2010 12:06 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

І кожны раз ноччу. Гісторыя атак.

Усе інцыдэнты адбываліся ў ноч на першы або апошні дзень месяца. Першыя два напады звязвае тое, што супраць расійскай амбасады выкарыстоўвалі расійскую зброю. Апошнія два здарыліся незадоўга да чарговай прэзідэнцкай кампаніі.

1997

Першы інцыдэнт здарыўся ў ноч на 1 красавіка 1997 г. Тады будынак дыпламатычнага прадстаўніцтва быў абстраляны з аўтамата Калашнікава. Сляды ад куль былі знойдзеныя не толькі на сценах амбасады, але і суседняга жылога дома. Побач з месцам здарэння быў знойдзены кінуты аўтамат і некалькі стрэляных гільзаў. Ніхто не пацярпеў.

2001

Другая атака адбылася ў ноч на 1 чэрвеня 2001 г. Тады на тэрыторыю пасольства ў сталіцы Беларусі невядомымі была кінутая выбухоўка. Выбухам была пашкоджаная агароджа, ніхто не пацярпеў. Інцыдэнт здарыўся за некалькі гадзін да прыбыцця на мінскі саміт кіраўнікоў СНД тагачаснага прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Інфармацыйныя агенцтвы распаўсюдзілі інфармацыю, што на тэрыторыю амбасады кінулі ручную гранату РГД-5 расійскай вытворчасці. Супрацоўнікі дыпламатычнага прадстаўніцтва ў сваю чаргу заявілі пра выкарыстанне двух выбухпакетаў. Адказнасць за выбух пазней узяў на сябе Славамір Адамовіч. Праўда, ён зрабіў тое двухсэнсоўна, і праваахоўныя органы не прынялі гэтых заяваў усур"ёз. Прынамсі, следства не вялося.

2010

У ноч на 31 жніўня 2010 г. невядомыя закідалі тэрыторыю расійскай амбасады пляшкамі з запальнай сумессю. У выніку згарэў службовы легкавік. Ніхто з супрацоўнікаў амбасады не пацярпеў.

Звяртае на сябе ўвагу той факт, што інцыдэнты 2001 і 2010 гг. адбыліся за некалькі месяцаў да правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Трэба адзначыць, што першы інцыдэнт з амбасадай Расіі ў Мінску ў 1997 г. паклаў пачатак цэлай серыі здарэнняў надзвычайнага характару. 4 красавіка ў Мінску на вул. Авакяна прагрымеў выбух у пад’ездзе жылога дома. 28 красавіка выбухнула газакампрэсарная станцыя ў Крупках, а 30 красавіка — участак газаправода каля Узды. 10 верасня таго ж года спрацавала выбуховае прыстасаванне ў будынку Савецкага і Мінскага раённых судоў. 6 кастрычніка ў Магілёве ў пад’ездзе свайго дома ў выніку выбуху загінуў кіраўнік Камітэта дзяржкантролю па Магілёўскай вобласці Яўген Мікалуцкі. У сувязі з выбухамі ў судзе і на газаправодзе ў прэсе з"явілася інфармацыя пра з"яўленне так званага Беларускага вызвольнага войска, якое нібыта ўзяло на сябе адказнасць за тэтыя акты. У Беларусі пачалася праца над дэкрэтам «Аб тэрарызме».

На амбасаду Літвы таксама нападалі

У ноч на 25 ліпеня 2008 г. у будынка амбасады Літвы былі кінутыя бутэлькі з фарбай, сімволікай НБП быў размаляваны плот прадстаўніцтва. На тэрыторыі амбасады міліцыя знайшла 18 улётак, у якіх нацыянал-бальшавікі выказалі пратэст супраць прынятага ў Літве закона аб забароне на выкарыстанне камуністычнай сімволікі і прыраўнанні яе да нацысцкай.

Глядзі яшчэ:
Правакацыя? Расійскую амбасаду ў Мінску закідалі кактэйлямі Молатава

Падзяліцца навіной: 
Сямён Печанко

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
І кожны раз ноччу. Гісторыя атак.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика