У Магілёве будзе беларускамоўны клас. У класе — адна вучаніца
01.09.2010 10:48
—
Новости Общества
|
Клясу адчыняюць на базе першай магілёўскай школы, якая знаходзіцца ў цэнтры гораду, непадалёк ад гарвыканкаму. Адзінай вучаніцай у клясе будзе Ялінка Салаўёва. Акрамя сям’і Салаўёвых ахвотнікаў атрымліваць веды 1 верасня Ялінка Салаўёва з бацькамі, а дзевятай гадзіне раніцы прышла на першую сваю ўрачыстую школьную лінейку. Бацькі азнаёміліся з умовамі навучаньня дачкі: «Умовы нас задаволілі. Асобная невялічкая будзе кляса. Вылучылі нам настаўніка. Побач у клясе будуць вучыцца такія ж, як і Ялінка першаклясьнікі. У „прадлёнку“ яны будуць разам хадзіць. Праблемаў з камунікацыямі ў яе ня будзе зь імі. Пагутарылі мы й з дырэктаркай. Яна з разуменьнем паставілася да сытуацыі. Цяжкасьць будзе хіба ў тым, што адна настаўніца. Калі яна, да прыкладу, захварэе, то складана знайсьці ёй замену, бо У аддзеле адукацыі гарвыканкаму стрымана камэнтуюць адкрыцьцё клясы. У самой школе паведамілі, што адкрыцьцё беларускамоўнай клясы з адным вучнем плянуецца. Аднак прызналі, што заўтра Ялінка Салаўёва мусіць быць у школе. Ялінка Салаўёва наведвала адзіную беларускамоўную групу ў садку № 81 Магілёва. Разам зь ёй туды хадзілі яшчэ чацьвёра дзетак. Адкрыцьця групы дамагліся бацькі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Клясу адчыняюць на базе першай магілёўскай школы, якая знаходзіцца ў цэнтры гораду, непадалёк ад гарвыканкаму. Адзінай вучаніцай у клясе будзе Ялінка...
|
|