Лукашэнка памаладзеў на адзін дзень
01.09.2010 12:05
—
Новости Общества
|
Да ўчорашняга дня Аляксандр Лукашэнка прымаў віншаванні 30 жніўня. Але цяпер ягоную біяграфію падкарэктавалі. Прэзідэнцкая кампанія 2006, агітацыйныя плакаты кандыдатаў. Фота Фотафакт: у 2006-м датай нараджэння кандыдата Лукашэнкі было 30 жніўня. Фота Паводле падкарэктаванай біяграфіі кіраўнік краіны "памаладзеў" на адзін дзень. Скрыншот афіцыйнай старонкі А.Р. Лукашэнкі. Учора ў вечаровых навінах тэлеканалы СТБ і АНТ паведамілі, што Аляксандр Лукашэнка і яго малодшы сын Мікалай адзначылі сумесны дзень нараджэння, 31 жніўня 2010 года, піша «Салідарнасць». Спачатку падумалася, што гэта памылка. Тым больш, улічваючы, што аднойчы Лукашэнка сам казаў, што адзначае свой дзень нараджэння ў адзін дзень з сынам (па афіцыйных дадзеных хлопчык нарадзіўся 31 жніўня). Але аказалася, што гэта не памылка журналістаў. Да ўчорашняга дня Аляксандр Лукашэнка прымаў віншаванні 30 жніўня, а цяпер на афіцыйнай старонцы кіраўніка дзяржавы «Дата нараджэння прэзідэнта не змянялася» «Дата нараджэння прэзідэнта не змянялася. Хто вам сказаў, што яго дзень нараджэння 30 жніўня? Ён заўсёды быў 31 жніўня. І заўсёды ў біяграфіі на сайце кіраўніка дзяржавы была паказана менавіта гэтая дата», — адказаў супрацоўнік прэзідэнцкай прэс-службы. Варта адзначыць, што ў інтэрнэце захавалася безліч сведчанняў таго, што раней кіраўніка краіны віншавалі з днём нараджэння менавіта 30 жніўня. Ёсць і фотаздымкі з мінулых прэзідэнцкіх выбараў. На агітацыйным плакаце дата нараджэння кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі пазначаная 30 жніўня 1954 г. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да ўчорашняга дня Аляксандр Лукашэнка прымаў віншаванні 30 жніўня. Але цяпер ягоную біяграфію падкарэктавалі.
|
|