«ARCHE» на новыя правілы пераходзіць не збіраецца
01.09.2010 12:05
—
Новости Общества
|
Часопіс «ARCHE» — адно з выданняў, што выкарыстоўвае класічны правапіс. Рэдактар Валер Булгакаў кажа, што на новыя правілы «ад 1 верасня пераходзіць не збіраецца. Пяройдзем толькі тады, калі лукашэнкаўская дзяржава пачне караць за класічны правапіс і паставіць пытанне аб дэлегалізацыі часопіса. Мы ўспрымаем гэты закон як форму палітычнага ціску. Ён найперш нацэлены супраць незалежных СМІ і выдавецтваў». Выдавецтва Ігара Логвінава — найбуйнейшае па выпуску кніг класічным правапісам. «Тыя кнігі, што ў планах, — будзем выдаваць, а пра наступныя будзем думаць», — адзначае Ігар. Падзяліцца навіной:
Сяргей Макарэвіч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Часопіс выкарыстоўвае класічны правапіс.
|
|