ТБМ: Патрэбны закон ад абароне і падтрымцы беларускай мовы
01.09.2010 16:55
—
Новости Общества
|
Сакратарыят рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» запатрабаваў ад уладаў прыняць закон аб абароне і дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы. Пра гэта гаворыцца ў заяве «Родная мова не павінна стаць для беларусаў замежнай», прынятай 31 жніўня ў Мінску на паседжанні сакратарыята ТБМ. У заяве адзначаецца, што 1 верасня набывае моц закон «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», адначасова ў школе павялічваецца колькасць гадзін на навучанне замежнай мовы. «Здаецца, тое ж трэба зрабіць і з беларускай мовай, дадаць колькасць гадзін, вярнуць выкладанне гісторыі і геаграфіі Беларусі ва ўсіх школах на роднай мове, а таксама экзамен па беларускай літаратуры. Але Міністэрства адукацыі пра беларускую мову дбаць не збіраецца, і таму колькасць вучняў, якія навучаюцца У інтэрв’ю БелаПАН старшыня ТБМ Алег Трусаў выказаў занепакоенасць тым, што прыняўшы закон, улада нічога не зрабіла для пашырэння беларускай мовы ў сферы адукацыі. «Наадварот, у школах у гэтым годзе ў параўнанні з мінулым на 1% стала меней вучняў, якія навучаюцца На яго думку, «каму патрэбен новы закон, калі на беларускай мове няма каму пісаць». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сакратарыят рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» запатрабаваў ад уладаў прыняць закон...
|
|