ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
03.09.2010
—
Новости Общества
|
Барацьба з карупцыяй у Расіі ідзе толькі на старонках газет
Інтэнсіўнасць барацьбы з карупцыяй у Расіі павысілася апошнім часам толькі ў прэсе, але не на справе, нягледзячы на абвешчаную Мядзведзевым антыкарупцыйную кампанію.
Кіраўнік Маскоўскай міліцыі звольніў намесніка начальніка УУС на метрапалітэне і даручыў правесці праверку ў падраздзяленнях гэтай структуры. Гэтыя меры звязаныя з выкраданнем і згвалтаваннем 30-гадовай грамадзянкі Беларусі, у якім удзельнічалі супрацоўнікі транспартнай міліцыі. Раней паведамлялася, што ў сталіцы за гэта затрыманыя чатыры чалавекі, у тым ліку двое ўжо былых супрацоўнікаў МУС. Польшча замахваецца на кавалак трубы "Газпрама"Улады Польшчы ўслед за краінамі Прыбалтыкі хочуць адхіліць "Газпрам" ад кіравання яго газаправодам, які праходзіць праз тэрыторыю краіны. У рамках рэалізацыі палажэнняў Трэцяга энергапакета ЕС Польшча прапануе перадаць мясцовы ўчастак газаправода "Ямал—Еўропа" пад кантроль дзяржаўнай Gaz-System, піша газета "Камерсант". Еўракамісія патрабуе ад Польшчы прывядзення ўмоў эксплуатацыі мясцовага ўчастка расійскага газаправода "Ямал—Еўропа" ў адпаведнасць з Трэцім энергапакетам ЕС. Навукоўцы прызналі бабуль бескарыснымі істотамі?Існаванне жанчын пасля надыходу менапаўзы эвалюцыйна нявыгаднае. Да такой сенсацыйнай высновы прыйшла Ганна Кахель з Інстытута эвалюцыйнай антрапалогіі імя Макса Планка (ФРГ). А з пункту гледжання дарвінізму, бабулі нават пагражаюць тэорыі натуральнага адбору, паколькі клопат аб іх паглынае і без таго бедныя рэсурсы сям'і, якія можна было бы накіраваць на вырошчванне пладавітага патомства. Да гэтага часу лічылася, што бабулі — гэта велізарная дапамога ў выхаванні дзяцей. Бо, па-першае, у іх ёсць вольны час, а па-другое, вялікі досвед. Аднак Кахель сваімі новымі даследаваннямі паставіла ўсе папярэднія вынікі пад сумненне. Яна распрацавала камп'ютарную мадэль эвалюцыі працягласці жыцця ў залежнасці ад шэрагу ўмоў. І высветлілася, што дзейнасць бабуль ніяк не ўплывае на канчатковы вынік. Інакш кажучы, працягласць жыцця і здароўе чалавека абсалютна не звязаныя з тым, ці выхоўвала іх у дзяцінстве бабуля. Таксама, паводле слоў Кахель, тысячы гадоў існавання бабуль прывялі да скарачэння рэпрадуктыўнага перыяду і павелічэння ўзросту, у якім жанчыны нараджаюць першае дзіця. У гіпотэзе эвалюцыйнай карысці бабуль усумніліся яшчэ ў 2003 г. Навукоўцы сутыкнуліся з двума дзіўнымі фактамі. Па-першае, у сем'яў з жывымі бабулямі і дзядулямі нашчадкаў было менш. А па-другое, станоўчы ўплыў на малых аказвалі толькі бабулі па мацярынскай лініі. Калі ж унукаў даглядала бабуля з боку бацькі, то дзеці не дажывалі і да пяці гадоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Барацьба з карупцыяй у Расіі ідзе толькі на старонках газет Інтэнсіўнасць барацьбы з карупцыяй у Расіі павысілася апошнім часам толькі ў прэсе, але не на справе,... |
|