У халадзільным цэху прадпрыемства "Савушкін прадукт" адбылася ўцечка аміяку. Два чалавекі пацярпелі. 21.by

У халадзільным цэху прадпрыемства "Савушкін прадукт" адбылася ўцечка аміяку. Два чалавекі пацярпелі

03.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як расказаў карэспандэнту "Звязды" першы намеснік начальніка Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Алег Лашко, на пульт аператыўнага дзяжурнага МНС сігнал аб аварыі ў адным з цэхаў прадпрыемства паступіў у 12 гадзін 4 хвіліны другога верасня. У памяшканні халадзільнага цэха камбіната адбыўся выкід аміяку. Па папярэдніх разліках, у цэх трапіла каля 30 кілаграмаў небяспечнага рэчыва.

Адразу да месца аварыі прыбыло дзевяць падраздзяленняў МНС. Аміячны трубаправод перакрылі і ўцечку лакалізавалі. 50 чалавек было аператыўна эвакуявана з памяшкання. На жаль, два работнікі цэха — мужчына і жанчына — паспелі надыхацца шкодным газам. Яны адчулі сябе дрэнна і звярнуліся ў медпункт свайго прадпрыемства, адкуль былі накіраваны ў бальніцу.

Алег Іванавіч гутарыў з карэспандэнтам адразу, як вярнуўся з месца здарэння. Ён расказаў таксама, што на "Савушкін прадукт" аператыўна прыбылі супрацоўнікі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, а таксама інспекцыі аховы навакольнага асяроддзя. Яны правялі неабходныя замеры вакол будынкаў малочнага камбіната, але перавышэння дозы забруджвання паветра не выявілі. Таму для жыхароў бліжэйшых дамоў няма прычын непакоіцца. У самім жа памяшканні цэха на гэты час (15 гадзін — С. Я.) канцэнтрацыя аміяку перавышала дапушчальныя нормы прыкладна ў паўтара раза. Прымаліся ўсе неабходныя меры, каб ачысціць паветра цэха.

Прычыны здарэння пакуль не называюцца. Створана адпаведная камісія, якая павінна расследаваць сітуацыю і назваць прычыны ўцечкі небяспечнага газу.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як расказаў карэспандэнту "Звязды" першы намеснік начальніка Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Алег Лашко, на пульт аператыўнага дзяжурнага МНС сігнал аб...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика