Электронныя кнігі не змогуць выцесніць друкаваныя выданні. 21.by

Электронныя кнігі не змогуць выцесніць друкаваныя выданні

03.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Такі пункт гледжання выказала першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч, размаўляючы з журналістамі на ХХІІІ Маскоўскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.

"Электронная кніга дапаўняе традыцыйную кнігу, развівае яе, але выцесніць не зможа, — сказала Лілія Ананіч. — Бо выданне кнігі — працэс глыбока творчы. Гэта работа не толькі аўтара, але і паліграфіста, распаўсюджвальніка, кожны з іх уносіць свой значны ўклад". Лілія Ананіч заўважыла, што ХХІ стагоддзе выклікала патрэбнасць у электроннай кнізе, "але ўсё роўна мы з хваляваннем ставімся да новых кніг, перавыдаём старыя кнігі". "Кніга — гэта тое, што застанецца на вякі, тое, чым будуць ганарыцца будучыя пакаленні", — падкрэсліла першы намеснік міністра. На кожнага жыхара Беларусі ў 2009 годзе прыпала амаль 6 новых кніг. Такую лічбу назвала першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч, выступаючы на брыфінгу на ХХІІІ Маскоўскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.

Брыфінг Ліліі Ананіч адкрыў афіцыйную праграму Дня Беларусі, які праходзіў учора на кірмашы. Лілія Ананіч паведаміла, што ў Беларусі дзейнічае 5 дзяржаўных выдавецтваў і 850 выдавецкіх арганізацый рознай формы ўласнасці. Пры гэтым яна падкрэсліла, што міністэрства асабліва іх не раздзяляе, таму што ўсе выдавецтвы выконваюць сацыяльна значныя задачы.

Першы намеснік міністра адзначыла, што беларуская дзяржава актыўна падтрымлівае творчасць нацыянальных літаратараў, выпуск сацыяльна значнай кнігі. Яна асабліва вылучыла створаную ў Беларусі сістэму нацыянальных падручнікаў. Развіваецца і паліграфічная галіна, прычым яе магутнасці актыўна выкарыстоўваюцца расійскімі выдавецтвамі, сказала Лілія Ананіч.

БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такі пункт гледжання выказала першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч, размаўляючы з журналістамі на ХХІІІ Маскоўскай міжнароднай кніжнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика