"Александрыя" ў Магілёве. 21.by

"Александрыя" ў Магілёве

03.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ААТ "Александрыйскае" Шклоўскага раёна адчыніла ў Магілёве гандлёвы цэнтр.

1 верасня натоўпы пакупнікоў змяталі з паліцаў фірмовыя тавары адной з самых вядомых сельскіх гаспадарак на Магілёўшчыне.

— Таму што ў нас самыя нізкія цэны на мяса ў абласным цэнтры! — пахваліўся дырэктар гандлёвага цэнтра Аляксандр Еўтушэнка. — Напрыклад, рэбры каштуюць усяго 4 тысячы рублёў за кілаграм, свіныя языкі — каля 11 тысяч, грыбы-вешанкі — 7 тысяч, яблыкі — 800-900 рублёў за кілаграм.

Сваю прадукцыю гаспадарка прадае ў аграгарадку Александрыя і ў Шклове, але гандлёвы цэнтр у Магілёве — першая ўласная крама.

— Для нас гэта выгадна, і выручку дасць добрую, — патлумачыў кіраўнік ААТ "Александрыйскае" Віктар Дзюрдзь. — Мы гарантуем якасць прадукцыі і прымальныя цэны.

Ілона Іванова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ААТ "Александрыйскае" Шклоўскага раёна адчыніла ў Магілёве гандлёвы цэнтр. 1 верасня натоўпы пакупнікоў змяталі з паліцаў фірмовыя тавары адной з самых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика