Міліцыянеры пабілі настаўнікаў.... 21.by

Міліцыянеры пабілі настаўнікаў...

03.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

І былі не правы.

У пракуратуры Віцебскай вобласці шукаюць сведкаў інцыдэнту, калі супрацоўнікі міліцыі, камандзіраваныя ахоўваць парадак на час "Славянскага базару ў Віцебску", перавысілі службовыя паўнамоцтвы і пабілі грамадзян, сярод якіх была і жанчына.

— Гэта адбылося ў ноч з 16-га на 17 ліпеня а першай гадзіне падчас мінулагодняга міжнароднага фестывалю мастацтваў. На кантрольна-прапускным пункце, устаноўленым на вуліцы Леніна ў Віцебску ля дома № 17, супрацоўнікі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння спынілі падчас асабістага агляду грамадзяніна, пры якім была 1, 5-літровая бутэлька піва. Так, у месцы правядзення масавых акцый забаронена праносіць спіртное, што і растлумачылі міліцыянеры грамадзяніну. Апошні адышоў ад месца агляду і выкінуў бутэльку ў сметніцу. І паспрабаваў зноў разам са сваёй жонкай і сябрамі прайсці праз КПП, — расказвае "Звяздзе" Дзяніс Аляксеенка, следчы следчага аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці (па горадзе Віцебску). — Але міліцыянеры абвінавацілі мужчыну ў тым, што ён нецвярозы. І на аснове гэтага не хацелі пускаць у эпіцэнтр фестывальных падзей. Мужчына, дарэчы, настаўнік, пачаў абурацца. Міліцыянеры адвялі яго ўбок — пад арку дома № 17 і пачалі біць... За мужчыну заступіўся брат ягонай жонкі, якая таксама стала сведкай інцыдэнту. Дасталася і ёй. І яна, і брат, дарэчы — таксама настаўнікі. Як высветлілася потым, міліцыянеры затрымалі, на іх погляд, парушальнікаў парадку, якіх адвезлі да нарколага, каб пацвердзіць стан алкагольнага ап'янення тройцы, склалі — з парушэннямі — акт затрымання двух мужчын і жанчыны...

Следчы адзначыў, што, дарэчы, наркалагічная "праверка" не пацвердзіла тое, што затрыманыя былі ўжо вельмі нецвярозыя. Так, выпілі, але параўнальна няшмат. Грамадзяне потым за ўласны кошт "зафіксавалі" пабоі ў судова-медыцынскай экспертызе. Яны шчыра спадзяюцца на тое, што міліцыянеры будуць пакараны па ўсёй строгасці. Двух міліцыянераў, дарэчы, ужо трохі пакаралі — за свае дзеянні атрымалі вымовы па месцы работы...

Пакрыўджаныя імі спадзяюцца на больш суровае пакаранне. Яны не пабаяліся пасля інцыдэнту напісаць адпаведную заяву ў пракуратуру. Усе апытаныя ў пракуратуры сведкі пацвердзілі, што інцыдэнт меў месца. Але дакументальных доказаў у сведкаў няма. Пры гэтым пакрыўджаныя міліцыяй адзначылі, што сярод тых, хто чакаў асабістага агляду ля КПП, былі людзі, якія здымалі на фота і камеру тое, што адбывалася. Просьба сведкаў інцыдэнту патэлефанаваць у пракуратуру па нумары ў Віцебску 8-0212-37-20-64.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
І былі не правы. У пракуратуры Віцебскай вобласці шукаюць сведкаў інцыдэнту, калі супрацоўнікі міліцыі, камандзіраваныя ахоўваць парадак на час "Славянскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика