Як выйсці на "пенсійны максімум" па стажы?
03.09.2010
—
Новости Общества
|
— Падчас паведамленняў аб пераразліку працоўных пенсій з 1 жніўня прагучала інфармацыя, што адной з умоў прызначэння максімальнай пенсіі па ўзросце з'яўляецца наяўнасць вельмі працяглага стажу: 40 гадоў у жанчын ці 45 гадоў у мужчын. Адсюль з'явілася пытанне: ці рэальна ўвогуле запрацаваць такі стаж? В.М. Новак, Пінскі раён. , Пінскі раён.Як заўважыла ў гутарцы з карэспандэнтам "Звязды" начальнік аддзела развіцця пенсійнай сістэмы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Таццяна Пагонышава, перш-наперш трэба мець на ўвазе наступнае: права на поўную пенсію па ўзросце мужчынам дае 25-гадовы, а жанчынам — 20-гадовы стаж. Што ж да 45 і 40-гадовай "умовы", то яна зусім неабавязковая. Проста ў нашым заканадаўстве зафіксавана: пры вызначэнні памеру пенсіі ў мужчын улічваецца максімум 45, а ў жанчын — 40 гадоў. Разам з тым статыстыка сведчыць: амаль 14 працэнтаў атрымальнікаў пенсій па ўзросце і па выслузе гадоў маюць менавіта максімальны стаж. У прыватнасці, гаворка пра пенсіянераў, якія пачалі працоўную дзейнасць або працягнулі навучанне ў сярэдніх спецыяльных установах і ПТВ у 15-гадовым узросце; а таксама пра асобаў, якім вылічаны стаж у льготным парадку — скажам, пра ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і ўдзельнікаў баявых дзеянняў пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку. Плюс да таго, адзначыла Таццяна Пагонышава, у пэўных варунках "вывесці" на максімальны стаж можа і праца пасля дасягнення агульнага пенсійнага ўзросту. Аднак тут нялішне заўважыць: перыяд працы пасля дасягнення агульнаўсталяванага пенсійнага ўзросту можа быць залічаны ў стаж толькі тады, калі падчас такой працы чалавек добраахвотна адмовіцца ад атрымання пенсіі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Падчас паведамленняў аб пераразліку працоўных пенсій з 1 жніўня прагучала інфармацыя, што адной з умоў прызначэння максімальнай пенсіі па ўзросце з'яўляецца...
|
|