Кітайцы павіншавалі беларускіх ветэранаў. 21.by

Кітайцы павіншавалі беларускіх ветэранаў

03.09.2010 10:46 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З нагоды 65-годдзя перамогі Кітая ў вайне з Японіяй (1937–1945), якую адзначаюць 3 верасня, пасольства КНР у Беларусі ўручыла памятныя падарункі беларускім ветэранам, што ўдзельнічалі ў ваенных аперацыях на кітайскай тэрыторыі. Цырымонія адбылася 2 верасня на ўрачыстым прыёме ў Беларускім таварыстве дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі.

Паводле слоў пасла КНР у Беларусі Лу Гуйчэна, перамога ў гэтай вайне азначае для кітайскага народа вельмі шмат. Яна «паслужыла моцным падмуркам» для развіцця КНР. У Кітаі, адзначыў дыпламат, памятаюць і ўдзячныя тым, хто аказаў народу краіны неацэнную падтрымку, асабліва байцам Савецкай Арміі, уключаючы беларускіх салдат.

Адказваючы на пытанне БелаПАН, Лу Гуйчэн адзначыў, што вельмі высокі ацэньвае сяброўскія адносіны, якія склаліся паміж Кітаем і Беларуссю. Паводле яго слоў, яны «паспяхова развіваюцца ва ўсіх абласцях». «У палітычнай — мы давяраем адзін аднаму, у эканоміцы — вельмі канструктыўна супрацоўнічаем, асабліва сёлета», — сказаў дыпламат.

«Як пасол я заўсёды за тое, каб разам з нашымі беларускімі сябрамі прыкладаць намаганні да далейшага развіцця нашых сяброўскіх стасункаў, — падкрэсліў Лу Гуйчэн. — Карыстаючыся выпадкам, хачу пажадаць беларускай дзяржаве росквіту, а беларускаму народу — шчасця і дабрабыту».

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З нагоды 65-годдзя перамогі Кітая ў вайне з Японіяй (1937–1945), якую адзначаюць 3 верасня, пасольства КНР у Беларусі ўручыла памятныя падарункі беларускім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика