Ананімныя алкаголікі
03.09.2010
—
Новости Общества
|
У 1935 годзе ў горад Акрон (ЗША) прыехаў па сваіх справах адзін бізнесмен з Нью-Ёрка. Ён доўгі час імкнуўся кінуць піць, і яму ў рэшце рэшт гэта ўдалося. Бізнесмен вырашыў сустрэцца з кім-небудзь з мясцовых алкаголікаў, каб падзяліцца вопытам свайго вылечвання. Сустрэўшыся з доктарам, які пакутаваў ад гэтай шкоднай звычкі, мужчыны замянілі выпіўку гутаркай. Потым яны пачалі дапамагаць іншым алкаголікам і з цягам часу пераканаліся, што чым больш дапамагалі іншым, тым менш ім самім хацелася піць. За перыяд з 1935 да 1939 года былі створаныя групы ў многіх гарадах ЗША. У Беларусі “А. А.” існуюць з 1990 года. “Ананімныя алкаголікі” – гэта сусветная супольнасць мужчын і жанчын, якія дзеляцца адзін з адным сваім вопытам, сіламі і спадзяваннямі для таго, каб дапамагчы сабе і іншым пазбавіцца ад алкагольнай залежнасці. Адзіная ўмова для таго, каб уступіць у групу – гэта жаданне больш не піць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 1935 годзе ў горад Акрон (ЗША) прыехаў па сваіх справах адзін бізнесмен з Нью-Ёрка. Ён доўгі час імкнуўся кінуць піць, і яму ў рэшце рэшт гэта ўдалося.
|
|