Школа разладу. 21.by

Школа разладу

03.09.2010 17:03 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзяцей ужо са школы пачынаюць расслойваць. Усё праходзіць за абедам.

Школьнае харчаванне — платнае. Дзяржава падтрымлівае толькі льготнікаў, сярод якіх і вучні са шматдзетных сям’яў. Але для дзяцей такая падтрымка часам ператвараецца ў псіхалагічны ціск.

Маці адной мінскай шматдзетнай сям’і Таццяна расказала, што ежа для яе дзяцей адрозніваецца ад рацыёну школьнікаў, чые бацькі самі плацяць. Адрозненні нязначныя, але і яны, здараецца, могуць выклікаць непрыязныя адносіны ў коле школьнікаў.

«Дзеці самі сябе падзяляюць на «платнікаў» і «бясплатнікаў». Я не кажу, што ежа горшая. Але «платнікам», напрыклад, дадуць глазураваны сырок, астатнім — не. Дзеці адчуваюць сябе ў іншым становішчы».

Для старэйшай дачкі Зміцера, бацькі траіх дзяцей з Мінска, такі падзел першае школьнае паўгоддзе быў псіхалагічнымі пакутамі.

Ён нават думаў адмовіцца ад бясплатнага харчавання. Але дзяўчынка ў выніку перастала рэагаваць на адрозненні.

У аддзеле ідэалагічнай і выхаваўчай працы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама патлумачылі, што вучні, за якіх плацяць бацькі, самі выбіраюць што і колькі ім есці. А

для бюджэтнікаў дзяржава вызначыла стандарт на бясплатнае харчаванне.

Але ніхто не перашкаджае дадаткова за свае грошы дакупаць ім ежу.

Яшчэ адным фактарам падзелу школьнікаў стала пасадка дзяцей падчас сілкавання.

Для дзяцей, якія абедаюць бясплатна, накрываюць асобныя сталы.

Не ўсюды. Ці рабіць гэта, вырашае адміністрацыя кожнай школы самастойна. У камітэце па адукацыі Мінгарвыканкама не лічаць, што гэта праблема. Там упэўнены, што асобнае харчаванне выключае магчымасць дзяцей параўноўваць свае рацыёны. А разам з тым і знікае зайздрасць, калі ў аднаго дзіцяці ёсць банан, а ў іншага яго няма.

Псіхолаг Жанна Міцкевіч не бачыць глыбокага сацыяльнага падзелу паміж вучнямі ў дадзенай сітуацыі. «Дзяцей найперш цікавіць тое, хто ў што адзеты і г.д. У выпадку з ежай дзіця можа задумацца над тым, дзе ўзяць грошы, каб набыць тое, што яму хочацца з’есці. Нездарма дзеці, якія крадуць грошы ў бацькоў, часта трацяць іх адразу на чыпсы, жвачку».

Падзяліцца навіной: 
Сяргей Макарэвіч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяцей ужо са школы пачынаюць расслойваць. Усё праходзіць за абедам.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика