Удзельнiкам i гасцям урачыстасцей Дня беларускага пiсьменства
04.09.2010
—
Новости Общества
|
Паважаныя сябры! Дзень беларускага пiсьменства – традыцыйнае свята, якое акцэнтуе ўвагу на неабходнасцi захавання i развiцця багатай культурнай спадчыны i духоўных здабыткаў нашага народа. Лiтаратура, мастацтва заўсёды былi для беларусаў асаблiвай каштоўнасцю, крынiцай гiстарычнай памяцi, надзейнай апорай у выхаваннi патрыятызму i высокiх маральных якасцей грамадзян. Беларусь – радзiма многiх выдатных асветнiкаў, дзеячаў культуры, пiсьменнiкаў сусветнага ўзроўню. У нашай краiне клопат пра культуру, духоўнасць мае па-сапраўднаму дзяржаўны характар. Мы актыўна падтрымлiваем развiццё нацыянальнага кнiгавыдання i друку, ствараем усе ўмовы для праяўлення i росквiту сапраўдных талентаў. Сёлетнiя святочныя мерапрыемствы праводзяцца ў горадзе Хойнiкi, на гасцiннай, прыгожай i непаўторнай палескай зямлi, якую ў сваiх творах уславiў выдатны беларускi пiсьменнiк Iван Мележ, дзе жывуць i плённа працуюць шчырыя i руплiвыя людзi. Сардэчна вiншую вас са святам, жадаю моцнага здароўя, поспехаў, творчага натхнення i аптымiзму. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лiтаратура, мастацтва заўсёды былi для беларусаў асаблiвай каштоўнасцю...
|
|