Вядома імя беларуса, які выйграў справу ў Еўрапейскім судзе. 21.by

Вядома імя беларуса, які выйграў справу ў Еўрапейскім судзе

04.09.2010 14:26 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Еўрарадыё высвятліла імя беларуса, які выйграў справу супраць Францыі ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека.

Прачытанне поўнай версіі вердыкта (ён даступны толькі на французскай мове) не пакідае сумневаў, што за ініцыяламі Y.P. стаіць Юрый Пчольнікаў. Суд пастанавіў, што Францыя не мае права дэпартаваць сям'ю Юрыя ў Беларусь, бо там ім пагражае бесчалавечае абыходжанне, што супярэчыць 3-му артыкулу Еўрапейскай канвенцыі аб абароне правоў чалавека.

Юрый Пчольнікаў з'яўляўся старшынём магілёўскай суполкі партыі КХП БНФ (а не Партыі БНФ, як паведамлялася раней), ён зведаў шматразовыя арышты, жорсткія збіцці і ціск з боку сілавых структур, што пацверджана ў Судзе дакументацыяй праваабарончых арганізацый.

Выйгрыш беларуса ў Еўрапейскім судзе — надзвычай рэдкая падзея. Гэта чацвёрты выпадак перамогі беларусаў за апошнія два гады. Для параўнання, штогод сотні ўкраінцаў і расіян выйграюць справы ў Еўрапейскім судзе і дамагаюцца маральнай кампенсацыі.

Беларусь — адзіная еўрапейская краіна, грамадзяне якой не могуць шукаць справядлівасці ў Еўрапейскім судзе ад прававога бяспраўя судовых і іншых дзяржаўных органаў Беларусі, бо Беларусь не ўваходзіць у Савет Еўропы і не падпісала Еўрапейскую канвецыю правоў чалавека. Беларусы могуць судзіцца толькі з іншымі еўрапейскімі краінамі, якія падпісалі Канвенцыю (гэта ўсе еўрапейскія краіны, апрача Ватыкана і Косава). 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прачытанне поўнай версіі вердыкта не пакідае сумневаў, што за ініцыяламі Y.P. стаіць Юрый Пчольнікаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика