МУС пра Бябеніна: Папярэдняя версія — самагубства
04.09.2010 16:01
—
Новости Общества
|
Праваахоўныя органы ў якасці папярэдняй прычыны смерці журналіста Алега Бябеніна разглядаюць самагубства. Як паведаміў БелаПАН начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінаблвыканкама Аляксандр Данільчанка: «Бябенін вісеў на самаробнай пятлі, прымацаванай да сходавага пралёту, які вядзе на другі паверх дома. Побач ляжаў табурэт», — расказаў Данільчанка. Паводле яго слоў, «пры аглядзе дома знайшлі дзве пустыя бутэлькі «Паводле слоў суседзяў, напярэдадні і ў дзень трагедыі, акрамя самога Бябеніна, яны не бачылі ніякіх пабочных асоб на лецішчы. Акрамя таго, не знойдзена ніякай перадсмяротнай запіскі», — адзначыў ён. Начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінаблвыканкама таксама паведаміў, што цяпер праводзіцца дадатковае апытанне суседзяў. «Паводле нашай інфармацыі, Бябенін 2 верасня выехаў з дома на лецішча і перастаў выходзіць на сувязь. Жонка Бябеніна папрасіла сваю сястру высветліць, чаму ён не адказвае на званкі па мабільным тэлефоне. Сястра знайшла труп», — сказаў ён. Як паведаміў Данільчанка, дакладную прычыну смерці вызначыць ускрыццё. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Паводле слоў суседзяў, яны не бачылі ніякіх пабочных асоб на лецішчы», — адзначыў ён.
|
|