Бябенін прыехаў на машыне, на стале не было ні крошкі
04.09.2010 20:10
—
Новости Общества
|
Калега загінулага журналіста, які пабываў у доме разам з міліцыянтамі, расказаў «Нашай Ніве», што ён пабачыў унутры лецішча. — Ні крошкі ежы, дзве пустыя бутэлькі ад «Белавежскага бальзаму» — ён бы яго пад расстрэлам не піў, будучы адным з найлепшых спецыялістаў па віскі ў краіне. Дый ён за рулём быў — які там алкаголь. — Ён на машыне на лецішча прыехаў? — Так, на машыне. І павінен быў у кіно ехаць. Яго чакалі ў кавярні, ён адправіў смс, што не паспявае ў кавярню, прыедзе проста ў кіно. — Запісак, паперак сапраўды ніякіх не бачылі? — Ніякіх запісак. Ён нагамі стаяў на падлозе. Не вісеў, а абапіраўся нагамі аб падлогу. І была драпіна на руцэ. Калега Бябеніна не захацеў называць свайго імя. Бо сябры дамовіліся не каментаваць фактаў публічна, пакуль улады не абвесцяць свайго вердыкту. Падзяліцца навіной:
Мікола Бугай Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калега загінулага журналіста, які пабываў у доме разам з міліцыянтамі, расказаў «Нашай Ніве», што ён пабачыў унутры лецішча.
|
|