«Яшчэ адзін артыкул, і табе п…ц». 21.by

«Яшчэ адзін артыкул, і табе п…ц»

06.09.2010 12:06 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Шэф-рэдактарка «Народная волі» Святлана Калінкіна атрымала ананімны ліст з пагрозамі. Раней Калінкіна апублікавала артыкул, дзе выклала свае вэрсіі сьмерці журналіста Алега Бябеніна.

«Гэтую паштоўку мне кінулі ў паштовую скрынку ў нядзелю ў абед», — расказала «НН» Святлана Калінкіна. — «Тэкст набраны на някляеўскіх паштоўках на кампутары, рознымі шрыфтамі». Па словах журналісткі, паштоўка прыйшла не па пошце, яе кінулі так, нібыта паказваючы, што ведаюць дзе яна жыве.

Невядомыя напісалі на паштоўцы наступнае: «Калінкіна — прадажная мярзотніца. Гавары праўду пра сябе. Жыві і бойся. Распачатае паляванне на здраднікаў. Яшчэ адзін артыкул, і табе п…ц».

Ні хто яны, ні пра які артыкул гаворка — у тэксце з пагрозамі ні слова. «Насамрэч я лічу, што гэта рэакцыя на мой артыкул «Пятля», дзе я агучваю пэўныя версіі смерці Алега Бябеніна. Публікацыя артыкула ліст з пагрозамі вельмі падазрона супадаюць па часе», — кажа С. Калінкіна. Яна не бачыць вялікага сэнсу звяртацца ў праваахоўныя органы, бо не было яшчэ выпадку, каб такія справы даходзілі да лагічнага завяршэння. Наадварот, можна яшчэ самому трапіць у гісторыю, як, напрыклад віцебскія журналісты, якія праходзілі па справе лістоў з пагрозамі з боку РНЕ.

Святлана Калінікіна бачыць пэўную логіку ў тым, што пагрозы ёй даслалі на паштоўцы «Гавары праўду». Не так даўно яна напісала крытычны артыкул на адрас Уладзіміра Някляева, таму ў апошнім здарэнні праглядаецца жаданне згуляць на гэтым канфлікце поглядаў.

«Я не лічу, што гэта пагроза адрасаваная канкрэтна мне. Цяпер склалася вельмі напружаная сітуацыя. Асабліва пасля таямнічай смерці Алег Бябеніна. Думаю, гэта ўдар па ўсіх нас. Каб зрабіць сітуацыю яшчэ больш напружанай», — мяркуе шэф рэдактар «Народнай волі».

Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шэф-рэдактарка «Народнай волі» Святлана Калінкіна атрымала ананімны ліст з пагрозамі, надрукаваны на паштоўцы кампаніі «Гавары праўду».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика