У ГУУС Мінгарвыканкама пацвердзілі факт затрымання шасці анархістаў
06.09.2010 12:06
—
Новости Общества
|
У ГУУС Мінгарвыканкама пацвердзілі факт затрымання шасці маладых людзей, якія падазраюцца ў дачыненні да інцыдэнту каля расійскага пасольства ў Мінску 30 жніўня. Як заявіў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі, з затрыманымі працуе следства. Яны правяраюцца на дачыненне як да інцыдэнту каля пасольства, так і да іншых супрацьпраўных дзеянняў. Як раней паведамлялася, маладыя людзі былі затрыманыя 3 верасня. Паводле слоў Аляксандра Ластоўскага, тэрмін іх утрымання пад вартай хутчэй за ўсё будзе працягнуты ў адпаведнасці з Інцыдэнт каля расійскага дыппрадстаўніцтва ў Мінску адбыўся вечарам 30 жніўня. У 22.20 супрацоўнікі дэпартамента аховы МУС Беларусі пры абходзе тэрыторыі пасольства выявілі падпалены службовы аўтамабіль 2 верасня 5 верасня сайт belarus.indymedia.org паведаміў, што Ігар Багачак, Валерыя Хоціна, Сяргей Слюсар, Мікалай Дзядок, Аляксей Жынгяроўскі і Аляксандр Францкевіч былі затрыманыя 3 верасня, а шостай гадзіне раніцы супрацоўнікамі праваахоўных органаў і дагэтуль знаходзяцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) на вуліцы Акрэсціна ў Мінску. З кватэры, якую арандавалі маладыя людзі, канфіскаваны пяць камп’ютэраў, два ноўтбукі, мабільныя тэлефоны, грошы, афішы і часопісы. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ГУУС Мінгарвыканкама пацвердзілі факт затрымання шасці маладых людзей, якія падазраюцца ў дачыненні да інцыдэнту каля расійскага пасольства ў Мінску 30...
|
|