«БАЖ» заклікае ўлады правесці празрыстае расследаванне гібелі Алега Бябеніна
06.09.2010 16:58
—
Новости Общества
|
ГА «БАЖ» заклікала міністра ўнутраных спраў і генпракурора правесці ўсебаковае, неперадузятае і празрыстае расследаванне гібелі Алега Бябеніна. Звароты на імя Анатоля Куляшова і Рыгора Васілевіча ГА «БАЖ» накіравала 6 верасня. Падаем іх тэкст цалкам: «Паважаны Анатоль Нілавіч (Рыгор Аляксеевіч)! Сябры ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» выказваюць скрайнюю занепакоенасць абставінамі гібелі свайго калегі, сябра арганізацыі Алега Бябеніна, якога 3 верасня знайшлі павешаным на яго лецішчы. Следства ў першую чаргу разглядае версію самазабойства, бо Але блізкія, сябры і калегі Алега сцвярджаюць, што яго паводзіны, планы і жыццёвыя абставіны ніяк не прадвяшчалі намеру добраахвотна пайсці з жыцця. Гібель вядомага журналіста і грамадскага актывіста ўжо апынулася ў цэнтры ўвагі беларускай і міжнароднай грамадскасці. Асаблівую занепакоенасць выклікае тое, што ніводная з гучных спраў, звязаных з гібеллю ці знікненнем беларускіх журналістаў, не дала пакуль адказаў на пытанні — хто ж вінаваты ў іх смерці. Таму ГА «БАЖ» заклікае Вас зрабіць усё магчымае для правядзення ўсебаковага, неперадузятага і празрыстага расследавання абставін гібелі Алега Бябеніна. Прынята Праўленнем ГА «БАЖ» Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ГА «БАЖ» заклікала міністра ўнутраных спраў і генпракурора правесці ўсебаковае, неперадузятае і празрыстае расследаванне гібелі Алега Бябеніна. Звароты...
|
|