Міжнародная журналісцкая супольнасць заклікае правесці незалежнае расследаванне смерці Алега Бябеніна
06.09.2010 23:09
—
Новости Общества
|
Еўрапейская федэрацыя журналістаў 6 верасня накіравала лісты на імя прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова і генеральнага пракурора Рыгора Васілевіча з нагоды гібелі журналіста Алега Бябенінa. «Мы скрайне занепакоены атмасферай страху і запужвання журналістаў у Беларусі і заклікаем улады краіны зрабіць усё, каб гарантаваць грунтоўнае расследаванне справы і спыніць практыку беспакаранасці для тых, хто нападае на журналістаў», — гаворыцца ў лістах, якія падпісаў генеральны сакратар Еўрапейскай федэрацыі журналістаўЭйдан Уайт. Акрамя падазроных абставін гібелі Алега Бябеніна, ЕФЖ узгадвае ў сваіх лістах і пагрозы, якія атрымала шэф-рэдактарка газеты «Народная воля» Святлана Калінкіна. «Мы звяртаем вашу асаблівую ўвагу на той факт, што папярэднія гучныя справы, датычныя гібелі беларускіх журналістаў, не далі дакладных адказаў наконт іх лёсу. У гэтым шэрагу стаяць справы Дзмітрыя Завадскага, які знік на шляху да мінскага аэрапорта 7 ліпеня 2000 года, і Веранікі Чаркасавай, жорстка забітай у сваёй кватэры 20 кастрычніка 2004 года», — узгадваецца ў лістах ЕФЖ. Прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч таксама — гаворыцца ў заяве. Занепакоенасць гібеллю журналіста Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўрапейская федэрацыя журналістаў 6 верасня накіравала лісты на імя прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова і... |
|