Міжнародная журналісцкая супольнасць заклікае да незалежнага расследавання смерці Бябеніна
07.09.2010 02:00
—
Новости Общества
|
Еўрапейская федэрацыя журналістаў 6 верасня накіравала лісты на імя прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова і генеральнага пракурора Рыгора Васілевіча з нагоды гібелі журналіста Алега Бябенінa.
В Минске простились с журналистом Олегом Бебениным>>> "Мы скрайне занепакоены атмасферай страху і запужвання журналістаў у Беларусі і заклікаем улады краіны зрабіць усё, каб гарантаваць грунтоўнае расследаванне справы і спыніць практыку беспакаранасці для тых, хто нападае на журналістаў", — гаворыцца ў лістах, якія падпісаў генеральны сакратар Еўрапейскай федэрацыі журналістаў Эйдан Уайт. Акрамя падазроных абставін гібелі Алега Бябеніна, ЕФЖ узгадвае ў сваіх лістах і Прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч таксама выказала сёння сваю занепакоенасць з нагоды смерці Алега Бябеніна і заклікала ўлады правесці ўважлівае і незалежнае расследаванне. "Смерць Бябеніна з’яўляецца вялікай стратай для беларускай журналістыкі. Яго баявы вэб-сайт застаецца адным з нешматлікіх няўрадавых крыніц інфармацыі, і супрацоўнікі сайту рабіліся аб’ектамі працяглага адміністратыўнага ціску", — заявіла Міятавіч. "Я вітаю намер Генеральнай пракуратуры правесці расследаванне іншых магчымых версій гібелі журналіста, нягледзячы на папярэднюю выснову, што журналіст скончыў жыццё самагубствам. Я заклікаю беларускія ўлады правесці незалежнае расследаванне гэтай трагічнай смерці. Гэта асабліва важна, каб пазбегнуць абвастрэння ціску на беларускія СМІ, які могуць выклікаць пытанні пра яго смерць", — гаворыцца ў заяве. Занепакоенасць гібеллю журналіста выказала таксама арганізацыя "Індэкс цэнзуры" (Index on Censorship). "Людзі ў Мінску вельмі нервуюцца, асабліва блізкія Алега, — адзначыў мэнэджэр па грамадскіх справах арганізацыі Майк Харыс, які меў сустрэцца з Алегам гэтымі днямі ў Беларусі. — У апошнія месяцы ён быў вельмі занепакоены пытаннямі бяспекі яго калег-праваабаронцаў і апасаўся вяртання атмасферы 1997–1999 гадоў, калі пры падазроных абставінах зніклі шмат дысідэнтаў, а сам Алег ледзве не быў забіты. Не пазней за люты наступнага года ў Беларусі маюць адбыцца прэзідэнцкія выбары… Гэтая смерць стала сапраўдным шокам для грамадзянскай супольнасці ўсёй Беларусі..." Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўрапейская федэрацыя журналістаў 6 верасня накіравала лісты на імя прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова і...
|
|