Мінск рыхтуецца да свята. Сваё 943-годдзе горад будзе адзначаць тры дні. 21.by

Мінск рыхтуецца да свята. Сваё 943-годдзе горад будзе адзначаць тры дні

07.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Мінск рыхтуецца да свята. 
Сваё 943-годдзе горад будзе адзначаць тры дні.

Сёлета Дзень горада ў сталіцы па традыцыі пройдзе ў другія выхадныя месяца. У пятніцу, 10 верасня, шэраг святочных мерапрыемстваў адкрые цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу “Лепшы па прафесіі”. Але асноўныя ўрачыстасці запланаваны на суботу і нядзелю.— У гэтым годзе мы прапануем некалькі новых цікавых мерапрыемстваў, — гаворыць начальнік аддзела па справах мастацтваў упраўлення культуры Мінгарвыканкама Уладзі-мір Анціповіч. — Напрыклад, на ўтульнай еўрапейскай пляцоўцы ля гарадской ратушы 11 верасня пройдзе свята духоўнай музыкі, а таксама будзе запушчаны пілотны праект “Мінск тэатральны”. Акрамя таго, касцюміраваныя прадстаўленні пройдуць на базе новага музея Мінска ў Верхнім горадзе. Праспект Пераможцаў традыцыйна стане спартыўным цэнтрам свята. У суботу там стартуе Мінскі міжнародны марафон, будуць арганізаваны канцэрты і майстар-класы па фітнесу. Галоўны цуд свята — феерверк — адбудзецца 12 верасня ў 22.00 каля стэлы “Мінск — горад-герой”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета Дзень горада ў сталіцы па традыцыі пройдзе ў другія выхадныя месяца.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика